Колькі каштуе праезд у метрапалітэне розных краін
Метро — адзін з самых зручных і даступных відаў грамадскага транспарту. Карыстацца ім можна и ў снег, і ў дождж, у камфортным цягніку забыўшыся на капрызы надвор’я.
Сення мы раскажам, у колькі абыдзецца паездка на метро ў розных кутках свету.
Англія
Першы метрапалітэн з’явіўся ў Лондане ў ХІХ стагоддзі. За цыліндрычную форму тунэляў і падабенства з лініямі гарадскіх камунікацый яго пачалі называць «труба». Сення сетка лонданскага метро складае 402 кіламетры і налічвае 270 станцый.
Аднак паездкі ў метро — рэч нятанная. Выбраць найбольш выгадны варыянт не так проста: тарыфы і ўмовы такія ж блытаныя, як і схема лонданскай падземкі.
Адна паездка ў метро тут абыдзецца ў 2,80 фунта стэрлінгаў (амаль 10 беларускіх рублеў). Такі білет дазваляе паездку толькі ў адным кірунку. Не атрымаецца сустрэцца ў метро з сябрам і вярнуцца на некалькі станцый назад, каб пасядзець у кавярні. Для гэтага давядзецца заплаціць у два разы больш. Увогуле кошт білета залежыць ад таго, у межах якіх раенаў вы будзеце перамяшчацца, а таксама ад загружанасці грамадскага транспарту. Есць і знаемыя нам праязныя (на дзень, тыдзень ці месяц). Аднак сістэмай абанементаў часцей карыстаюцца работадаўцы, якія набываюць праязныя для сваіх супрацоўнікаў.
Германія
Тут існуе два тыпы гарадскога транспарту, які рухаецца па рэйках. Акрамя U-Bahn (метро) есць яшчэ S-Bahn (гарадская электрычка). Хоць метро часта і называюць падземкай, шмат дзе шляхі праходзяць таксама па зямлі або над ею, па эстакадах. Таму вялікай розніцы паміж двума тыпамі няма.
Кошт білетаў залежыць ад горада і ад таго, у якой тарыфнай зоне вы плануеце перамяшчацца. Стандартны білет для паездак у цэнтры Нюрнберга і прылеглых да яго раенах каштуе 3,30 еўра (10 нашых). Аднак сапраўдным такі білет будзе толькі абмежаваны час (ад гадзіны да чатырох) і толькі ў адным кірунку. Можна набыць таксама білет на дзень за 8,50 еўра (26 рублеў) або на тыдзень за 27,60 (84 рублі).
Аўстралія
У гэтай краіне метрапалітэн у звыклым для нас выглядзе з’явіўся нядаўна. Першая лінія, працягласцю 36 кіламетраў, злучыла прыгарады Сіднэя ў 2019 годзе. Дагэтуль на кантыненце існавала толькі сістэма легкага метро, якая не прадугледжвала станцый на глыбіні: цягнікі рухаліся па зямлі або эстакадах.
Сення метро не з’яўляецца асноўным відам грамадскага транспарту для жыхароў Сіднэя, бо лінія ахоплівае толькі невялікую частку горада (а яго плошча ў 35 разоў перавышае плошчу Мінска). Кошт білета залежыць ад таго, колькі кіламетраў праехаў пасажыр.
У Аўстраліі дзейнічае электронная сістэма аплаты: кожны пасажыр павінен мець сваю праязную картку з пэўнай сумай грошай на балансе. Пры ўваходзе ў вагон і пры выхадзе картку трэба прыкласці да датчыка, які разлічвае адлегласць і спісвае патрэбную суму. Праязныя ў такой сістэме не прадугледжаны.
Даросламу чалавеку 10 кіламетраў на метро абыдуцца ў 3,79 аўстралійскага долара (7 рублеў 20 капеек). У святочны і выхадны дзень, а таксама ў гадзіны са слабым пасажырапатокам гэтую ж адлегласць можна праехаць за 2,65 долара (5 рублеў).
Індыя
За апошнія 15 год у Індыі метро з’явілася ў больш чым дзесяці гарадах, вялікая колькасць метрапалітэнаў зараз будуецца. Яркія і прыгожыя станцыі, сучасныя цягнікі.
За год паслугамі метро ў Дэлі карыстаецца 920 мільенаў чалавек. Кошт білетаў — ад 10 (34 капейкі) да 60 (2 рублі) рупій.
Расія
Яна першая з савецкіх рэспублік пачала будаваць метро. Сення метрапалітэн функцыянуе ў 7 гарадах. Найбольш вядомае — маскоўскае метро, па многіх паказчыках яно з’яўляецца рэкардсменам у свеце. Так, напрыклад, там самыя кароткія інтэрвалы. У гадзіны пік цягнікі прыбываюць на станцыі кожныя 80 секунд.
Адзін білет на метро (пры перамяшчэнні ў тарыфнай зоне “Цэнтральная”) каштуе 50 расійскіх рублеў (1,80 беларускіх), калі ж вы плануеце ехаць у зону “Прыгарад”, за білет давядзецца заплаціць 65 рублеў. Варыянтаў аплаты праезду мноства, як і праязных — на любы густ.
Беларусь
У нас метро пачало працаваць у 1984 годзе. І пастаянна развіваецца. Сення шляхі пад зямлей працягваюцца больш як на 40 кіламетраў.
Хаця Мінск і не ведае тых даўжэзных затораў, у якіх гадзінамі стаіць Масква, метро сярод жыхароў беларускай сталіцы — надзвычай папулярны від грамадскага транспарту. Мінскі метрапалітэн у суткі перавозіць больш за 600 тысяч пасажыраў. Да таго ж і цэны дэмакратычныя: беларуская падземка ўваходзіць у топ самых танных метро сярод краін СНД. А параўноўваць кошт білетаў у Беларусі і краінах Заходняй Еўропы і ўвогуле няма чаго.
Адзін жэтон сення можна набыць за 90 капеек, праязны на месяц абыдзецца ў 40 рублеў. Есць і прыемны бонус: можна рухацца па любых лініях у любым напрамку неабмежаваны час. Без дадатковых даплат і штрафаў.
Алена Кухарева.