- 01.07.2022
- 18:57
- ( обновлено: 01.07.2022 18:57 )
- 960
Ад баскетбола да паўэрліфцінга: у Мядзелі з’явілася мнагафункцыянальная пляцоўка

На тэрыторыі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра 1 ліпеня адкрылі мнагафункцыянальную сілавую пляцоўку, піша narachanka.by.



Пляцоўка аснашчана самым сучасным абсталяваннем. Прызначана яна для варкаўта і фізічных практыкаванняў. Жадаючыя могуць праводзіць тут сілавыя, а таксама трэніроўкі высокай інтэнсіўнасці, займацца паўэрліфтынгам, гімнастыкай, гіравым спортам, гуляць у баскетбол.



Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку даверылі намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Уладзіміру Губарэвічу, дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэю Русаку і пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ Анастасіі Дзяхцяровай.


Дарэчы, з’явілася пляцоўка дзякуючы сумесным намаганням Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Мінскага аблвыканкама і мясцовай улады ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага сацыяльнага праекта «Спорт для ўсіх».
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!
Рекомендуем
