- 01.12.2022
- 08:49
- ( обновлено: 07.12.2022 10:18 )
- 1349
Хто хутчэй: асабнякі ці шматпавярхоўкі? Пераход на электраацяпленне паскараецца

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Будаўніцтва жылля» на 2021–2025 гады прадугледжваецца ўвод у эксплуатацыю каля 2 млн кв. м плошчы электрадамоў. Гэта больш як 45-разовы рост у параўнанні з папярэднім пяцігоддзем. У 2019-м агульная плошча ўведзеных шматкватэрных электрадамоў у Беларусі вырасла з 5700 да 8800 кв. м. Каментарый наконт пераходу на электраацяпленне ў Мінскай вобласці даў намеснік гендырэктара па агульных пытаннях РУП «Мінскэнерга» Дзмітрый Фамянкоў.
У 2020 годзе Прэзідэнтам быў падпісаны Указ №127, які прадугледжвае аднаразовае пакрыццё 20% цаны выканання работ па электразабеспячэнню аднаго жылога дома або памяшкання за кошт сродкаў мясцовага бюджэту на суму да 40 базавых велічынь, якую ўстанаўлівае раённы або гарадскі выканаўчы камітэт.
Згодна з Дадаткам 2 да пастановы Савета Міністраў Беларусі №1166 прадугледжана паніжальная расцэнка на электраэнергію для электрадамоў. Варта адзначыць, што найбольш выгаднай была расцэнка для электрадома з асобным прыборам асабістага ўліку расходу электраэнергіі, якая з 1 студзеня 2022 года складала 3,98 капейкі за кілават-гадзіну. Пры адсутнасці такога прыбора аднаставачная расцэнка была амаль у 2,5 раза вышэйшай. Пры гэтым аднаставачныя расцэнкі на электрычнасць пры адсутнасці электраацяплення былі нашмат вышэйшыя: амаль у 5 разоў — пры наяўнасці электрапліты, у 5,8 раза — у іншых выпадках і ў 6,4 раза — пры поўным пакрыцці выдаткаў на электраэнергію.
Урэшце, перавагі электрадома становяцца яшчэ больш адчувальнымі, калі браць расцэнкі са штодзённай разбіўкай спажывання электраэнергіі на два або тры перыяды, асабліва з улікам максімальнай нагрузкі на электрасетку ўвечары пасля 17-й гадзіны і да 22-й або 23-й гадзіны. Пры наяўнасці электрапліты такая расцэнка складае амаль у 10 разоў больш, у іншых выпадках — амаль у 11,7 раза і пры поўным пакрыцці выдаткаў — у 12,8 раза.
Можна меркаваць, што домаўладальнікі Мінскай вобласці ацанілі выгаду электраацяплення. Першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Мінскага аблвыканкама Аляксей Быкаў паведаміў, што за 9 месяцаў 2022 года электраабагрэвам абсталявана 150 200 кв. м жылля. Большасць гэтай плошчы — асабнякі. Попыт высокі, нават утварылася чарга на атрыманне 20%-най субсідыі пры ўстаноўцы адпаведнага абсталявання. Тым часам «Мінскэнерга» зацвердзіла перспектыўны план рэканструкцыі электрасетак на 2021—2025 гады пасля ўзгаднення з Міністэрствам энергетыкі Беларусі і Мінаблвыканкамам. Згодна з гэтым планам у больш як 200 паселішчах ва ўсіх вобласці мадэрнізуюць 326 аб’ектаў электрасеткі напружаннем 0,4-10 кВ, у тым ліку 68 аб’ектаў у Мінскім раёне і 30 — у Пухавіцкім. Яго распрацавалі з улікам зваротаў спажыўцоў наконт пераабсталявання іх жылля ў электрадом. У выніку прадугледжваецца перабудаваць 1530,5 км электрасетак коштам 165,021 млн рублёў. Сярод іншага, быў падпісаны Указ №5, які прадугледжваў перабудову электрасетак у прыватнай жылой забудове на 30% за кошт домаўладальнікаў пры налічэнні менш за 100% амартызацыі такіх электрасетак. Да адпаведных электрасетак аднеслі: лініі электраперадачы (ЛЭП) напружаннем 0,4 кВ, размеркавальныя пункты 6-20 кВ, трансфарматарныя падстанцыі 6-20/0,4 кВ і ЛЭП 6-20 кВ да адпаведных трансфарматарных падстанцый і размеркавальных пунктаў. Усе вышэйназваныя захады будуць садзейнічаць росту попыту на ўзвядзенне электрадамоў, больш хуткаму пераводу існуючага жылля на электраацяпленне, асабліва асабнякоў.
Прызначэнне спажывання | Расцэнка, капеек за кВт·гадз | |
Электрадом з прыборам уліку | 3,98 | |
Электрадом без прыбора ўліку | 9,81 | |
(1-ставачная) | (2-ставачная, 17-22 гадз.) | |
Жыллё з электраплітой | 19,73 | 39,46 |
Іншае жыллё | 23,21 | 46,42 |
Поўнае пакрыццё выдаткаў | 25,52 | 51,04 |
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!
Рекомендуем
