Пятнаццаць год народны — у калектыву аўтарскай песні «Імпэт» юбілей

За асабісты ўклад у развіццё аўтарскай мастацкай творчасці і ў сувязі з 15-годдзем прысваення ганаровага звання «народнага» калектыў «Імпэт» адзначаны Граматай абласнога цэнтра народнай творчасці.Да свайго юбілею аматарскі калектыў выпусціў чарговы музычны альбом «Высокае неба кахання» — пяты па ліку. Самадзейныя артысты былі лаўрэатамі абласнога фестывалю-конкурсу свецкай духоўнай песні «За сонцам услед», які праводзіўся абласным цэнтрам народнай творчасці. Аўтар большасці песень і мелодый да іх — кіраўнік калектыву Галіна Кутас. У рэпертуары ансамбля ёсць цыкл з 12 песень, прысвечаных роднаму краю, Году малой радзімы.Геаграфія выступленняў «Імпэта» даволі шырокая: Маладзечанскі, Валожынскі, Докшыцкі, Любанскі раёны. Спевакоў цёпла прымалі ў гарадах-пабрацімах: Мажайску (Расійская Федэрацыя) і Пераяславе-Хмяльніцкім (Украiна).У планах — акцыя для ўстаноў адукацыі «Вілейшчына — край верасовы, табе нашы песні і словы».Марыя КУЗАЎКІНА

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59