Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Пераменныя стаўкі ўкладаў могуць залежаць ад розных ставак Нацбанка

Пераменныя стаўкі ўкладаў могуць залежаць ад розных ставак Нацбанка
Фото: архив «Минской правды»

28 лістапада 2022 года быў падпісаны Ўказ № 412 «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год». У ім згадваецца, што Нацыянальны банк Беларусі будзе падтрымліваць адсоткавыя стаўкі на станоўчым узроўні ў рэальным выражэнні для прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях. У эпоху рэальных адмоўных ставак рэзервовых валют гэта выглядае як выклік, адказ на які даюць некаторыя ўклады з пераменнай стаўкай.

Найбольш выгадныя для банкаў прававыя ўмовы ўкладаў вядуць да найбольшых гадавых адсоткавых ставак па іх. Гэта мае пакрыць укладальнікам страту ўпушчанай выгады ад немагчымасці датэрмінова адклікаць дэпазіт. Адпаведна пачатковая пераменная стаўка перавышае фіксаваную, бо дае магчымасць банку зменшыць у далейшым узровень стаўкі ніжэй за фіксаваную. Для кампенсацыі такой верагоднасці ўкладальнікам прапануюць штомесячнае налічэнне адсоткаў на рахунак або да сумы ўкладу і магчымасць яго папаўняць. Таксама выгадай служыць адсутнасць абкладання падаходным падаткам пры дэпазіце больш як на год. Варта адзначыць, што дзеля зніжэння аперацыйных выдаткаў банка стаўка можа быць вышэйшай пры афармленні ў банкаўскім аддзяленні або наадварот аддалена праз Сеціва, у тым ліку на смартфоне, ці пры ўдзеле ў пэўным клубе кліентаў.

З улікам гэтых акалічнасцей можа патрабавацца параўнальна большая сума ўкладу. У выніку банк і ўкладальнік апынаюцца ў дачыненнях пакупніка і прадаўца. Каб зрабіць абодва бакі пасажырамі адной лодкі, у дамовы ўкладу змяшчаюць стаўкі Нацыянальнага банка Беларусі. Гэтай мэце служыць стаўка рэфінансавання, паводле якой пазычаюць камерцыйным банкам на некалькі дзён або месяцаў, або стаўка крэдыту авернайт, які выдаецца на адзін дзень. З улікам таго, што пазыка на дзень ёсць пастаянна даступнай аперацыяй, яе стаўка вышэйшая за стаўку рэфінансавання і таму больш выгадная ўкладальніку пры іншых роўных умовах. Прыкладам ад 1 сакавіка 2022 года стаўка рэфінансавання складае 12%, а крэдыту авернайт — 13%. Згадка адной са ставак Нацбанка ў дамове спрашчае суаднясенне гадавой стаўкі ўкладу з фактычным значэннем інфляцыі за год. На кастрычнік 2022 года да кастрычніка 2021 года інфляцыя склала 15,2 %.

Адпаведна ўклад можа служыць спосабам захавання сваіх ашчаджэнняў ад зняцэньвання, калі яго сумарная стаўка перавышае гэты адсотак. Безадлікальныя ўклады з пераменнай стаўкай на тэрмін больш як на год даюць такую магчымасць у беларускіх рублях. Тым часам, стаўкі дэпазітаў у замежных валютах саступаюць іх гадавому зняцэньванню. Прыкладам па выніках кастрычніка Бюро статыстыкі працы Дэпартаменту працы ЗША абвясціла пра рост Індэкса спажывецкіх цэн за 12 месяцаў на 7,7%. Еўрапейскі цэнтральны банк паведаміў пра інфляцыю ў 10,6% за адпаведны перыяд. Таму выглядае, што ўжо цяпер вышэйзгаданы від укладаў у шэрагу банкаў забяспечвае параўнальную прывабнасць зберажэнняў у айчыннай валюце.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59