- 03.02.2022
- 16:32
- ( обновлено: 20.06.2022 11:09 )
- 1631
У госці да дзяцей — Аляксей Талай з асаблівымі пітомцамі пабываў у Івянецкім доме-інтэрнаце

Уражаннямі ад прыемнай і незабыўнай сустрэчы з МЛЫН.BY падзяліўся выхаванец дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, вучань 10 класа Андрэй Клок.
Шмат вядомых людзей, і не толькі ў Беларусі, пабывалі за амаль 60 гадоў існавання ў Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця. Кожны з такіх прыездаў быў доўгачаканым і шмат часу заставаўся ў нашых успамінах.
А зусім нядаўна наведаў нас чалавек, якога ведаюць ва ўсім свеце. Чатырохразовы рэкардсмен міра і пяціразовы Еўропы па плаванню сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі, член паралімпійскай сборнай Беларусі, кіраўнік дабрачыннага фонда, узнагароджанага прэміяй “За духоўнае адраджэнне” за 2021 год за заслугі ў рэалізацыі ідэй гуманізма, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці і падтрымку хворых дзяцей — і ўсё гэта пра Аляксея Талая!
Трагічная падзея, якая адбылася з ім больш 20 гадоў таму назад, заставіла па другому глядзець на жыццё, навакольны свет, аказываць дапамогу тым, хто аказаўся ў складанай сітуацыі. І не толькі людзям, але і братам нашым меншым. На гэты раз Аляксей Талай прыехаў да нас са спецыялістамі ветырынарнага цэнтра “Кот Бегемот”, дзе робяць самыя складаныя аперацыі хатнім пітомцам, некалькі з іх прывезлі паказаць і нам.
Нягледзячы на фізічныя цяжкасці, нават сабачкі і коцікі могуць паказваць прыклад, як заставацца актыўнымі, жыццярадаснымі, верыць у свае сілы і жаданне пазітыўна бачыць свет. Таксама, як гэта адбываецца сярод выхаванцаў нашага ўтульнага дома, дзякуючы той сацыяльнай палiтыцы, якая вядзецца кiраўнiцтвам нашай дзяржавы, на чале з Прэзiдэнтам А. Р. Лукашэнка. Мы ўдзячны, што ў праекце змяненняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь ўдзелены цэлы артыкул аб паляпшэннi ўмоў якасцi жыцця людзей з iнвалiднасцю i забяспечаны роўныя магчымасцi для ажыццяўлення правоў i свабод чалавека i грамадзянiна.
Ну і, канешне, было цікава паслухаць выступленне самаго Аляксея Талая, даведацца пра планы на будучыню, выслухаць слушныя парады і пажаданні, проста паразмаўляць з такім неардынарным і цікавым суразмоўцам. І спадзявацца, што такія сустрэчы адбудуцца яшчэ не раз.