Як Зазерскі дом культуры аб’ядноўвае пакаленні

Невялічкая вёска Зазерка Пухавіцкага раёна… Да яе дабрацца можна толькі на электрычцы або на сваім аўтамабілі. Акрамя некалькіх прадуктовых крам і ТАА «Зазерка» сустрэць тут нешта іншае — складаная задача. Кожны жыхар вёскі, акрамя працы, займаецца агародам, мае падсобную гаспадарку. Але як жа без захапленняў месных вяскоўцаў? Канешне, не як. Таму шмат год назад ў Зазерцы быў пабудаваны спачатку сельскі клуб, а зараз гэта дом культуры, без якога сяльчане не ўяўляюць сваё жыццё. Як жыве гэты сельскі дом культуры, якую значнасць мае ён для жыхароў і чаму загадчык у ім і масавік-зацейнік, і мастацкі кіраўнік і спявак… чытайце ў матэрыяле.
— А дзе загадчык?.. Загадчык спявае…
Аб інтэрв’ю з загадчыкам Зазерскага СДК Ларысай Фёдараўнай Пятровіч мы дамовіліся даўно. Але сустрэцца магчымасці ў гераіні доўга не было: рэпетыцыі, напісанне сцэнарыяў, выступленні на розных пляцоўках, як ў вёсцы, так і ў іншых пунктах насельніцтва, пашыў касцюмаў і г.д. Графік ў загадчыка вясковага дому культуры значна платней, чым ў дырактара гарадскога ці раённага ДК.
І вось гэты момант настаў, і я адпраўляюся да станцыі «Зазерка» на электрычцы. Недалёка ад станцыі бачу маленькі аднапавярховы будынак з цэглы, а таксама бачу, як нехта мяне ўжо сустракае каля ўвахода ў ДК. Гэта аказалася прыбіральшчыца і па сумяшчальніцтве дворнік.
Павітаўшыся, я пытаю ў Алены Мілішкевіч, той самай прыбіральшчыцы, дзе загадчык, таму што з ёй мы дамаўляліся на інтэрв’ю.
— Ведаю, – адказвае Алена Аляксандраўна. — Але яна пакуль спявае, на рэпетыцыі (каля канцэртнай залы чуваць спеў беларускіх песень).
У мяне адразу з’явілася нейкая бязладзіца ў галаве: як кіраўнік установы культуры спявае разам з вяскоўцамі. Што, ў яе няма іншай працы, як спяваць?
— Не, — працягвае Алена Аляксандраўна, — вы не зразумелі. Справа ў тым, што праца ў сельскім доме культуры вельмі адрозніваецца ад гарадскога ці раённага. У нас ўсяго чатыры пасады: загадчык, культарганізатар, акампаніятар і я, прыбіральшчыца і дворнік. Прычым зараз няма культарганізатара, шукаем. Таму прыходзіцца загадчыку разам з жыхарамі вёскі рабіць ўсю працу, акрамя сваёй. Я таксама вельмі шмат дапамагаю. Не спяваю, на жаль, але шыю касцюмы на выступленні.
Графік працы ў нас ненармаваны, паверце. Я аформлена ўсяго на чвэрць стаўкі, а правожу часу тут вельмі шмат. Прыходзіцца сядзець калісьці і да ночы, рыхтаваць разам мерапрыемствы. Мне, як пенсіянерцы, праца вельмі падабаецца. Акрамя таго, што прыбіраю смецце, займаюся творчасцю. Гэта добры час суправаджэння.
Не спяваеш — працаваць не будзеш!

Напрыканцы размовы з прыбіральшчыцай Аленай Мілішкевіч кіраўнік вызвалілася з рэпетыцыі і мы пачалі з ёй размову:
— Я яшчэ, канечне, не ўсё прарэпетырывала, —– папярэджвае мяне сураўзмоўніца, — але і інтэрв’ю трэба даць.
Зазерскі сельскі дом культуры, як ужо было сказана, спачатку ім не з’яўляўся. Гэта быў проста сельскі клуб калгасу «Барацьба». Менавіта на гэтым калгасе і трымалася ўсё жыццё людзей гэтай мясцовасці.
— Клуб быў створаны 29 красавіка 1980 года гэтым самым калгасам. Тады яго кіраўніком быў спадар Макарэвіч — вельмі творчы чалавек. І менавіта гэты кіраўнік па асобаму ставіўся да культуры калгаснікаў. На той час разам з сельскім клубам быў створаны харавы калектыў калгасу «Барацьба», у які ўваходзілі працаўнікі розных галін аб’яднання.
Трэба адзначыць, што большасць галасоў калектыву трымалі менавіты мужчыны, розных узростаў: ад малыдых хлапчукоў да мужыкоў ўжо сталага ўзросту. Калектыў налічваў амаль сорак чалавек.
Кіраўнік калгасу, цаніўшы культуры людзей, матываваў удзельнічаць у калектыве такім чынам: павялічваў самым актыўным спевакам водпуск на некалькі дзён, даваў прэмію. Таксама ходзяць гаворкі аб тым, што тых, хто не хацеў спяваць і ісці ў хор, Макарэвіч не браў на працу ў калгас. Вось такая была дысцыпліна.
Потым эстафету кіраваць хорам прыняў Аляксандр Лях, і ўжо ў 1992 годзе калектыў атрымаў званне народнага і потым кожныя тры гады пацвярджаў гэты статус.
— Пасля таго, як я стала загадчыкам Зазерскага СДК, хор стаў мець назву «Жытніца», — працягвае Ларыса Фёдараўна. — Але, на жаль, састаў спевакоў значна знізіўся. Тут, думаю, зразумела: сучаснае жыццё дыктуе свае рэаліі. Але мы працуем. І так атрымалася, што зараз мы спяваем як народны вакальны ансамбль у колькасці дзявяці чалавек, і гэта ўсе жанчыны.
Некалькі гадоў таму мне прыйшла ідэя зрабіць акрамя таго ансамблю яшчэ і невялікі гурт «Зазерскія чараўніцы», які бы меў у рэпертуары эстрадную музыку. Так і атрымалася. Вось сёння як раз спявалі з гэтым калектывам, у лік якого я таксама ўваходжу.
Хто захоча — той знойдзе магчымасці
Да інтэрв’ю падключаюцца ўдзельніцы калектыву «Зазерскія чараўніцы». Яго стараста – Наталля Шумская, якая прынцыпова пераехала з Мінска ў вёску.

— Зараз я пенсіянерка. – гаворыць суразмоўніца. — Акрамя жыццёвых спраў вельмі люблю сюды прыходзіць. Самае лепшае захапленне для мяне — спяваць ў калектыве. Таксама ў мяне значна пашырыўся круг супольніцтва, бо калі пераехала сюды ў вёску, то нікога не ведала. І, прыйшоўшы у любымы СДК, адразу жыць стала лягчэй і цікавей.
Дарэчы, пачуўшы, як спяваюць сваякі вёскі, у мяне ўзнікла пытанне наконт спецыяльнай падрыхтоўкі спевакоў. Такое пытанне задаю старасце Наталлі Барысаўне:
— Я да прыходу ў калектыў ніколі вакалам не займалася. Памятаю, як пела ў школьным хоры, але гэтага недастаткова, каб развіўся ідэяльны музычны слых. Запрасілі ў ансамбль, паспрабавала спець некалькі песень, сказалі, што добра. Вось так цяпер і не ўяўляю жыццё без гэтага захаплення і любімых калег.
Галіна Сіротская з вёсцы Зазер’е (на мяжы з Зазеркай). У калектыў прышла гадоў шэсць таму.
— Жыву тут ужо 46 гадоў. Як і ўсе мае сяброўкі ніколі раней не спявала. Пачынаць прыйшлося спантанна. А зараз гэта таксама лепшы час суправаджэння.
Цікава, што жанчына маладога ўзросту Марыя Пятніца, скончыўшы Акадэмію кірання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, мае чатырох дзяцей, вялікую гаспадарку, агарод і находзіць час не толькі актыўна ўдзельнічаць у калетывах, але і весці гурткі па інтарэсах для дзяцей і яшчэ працаваць на палову стаўкі. Усё бы нічога, але ў жанчыны малодшаму дзіцю восем месяцаў, і яна знаходзіць час на ўсё гэта. Лічу, што гэта дабаўляе ёй асобую жыццёвую энергію і моцы.
— Наш дом культуры запрашае ўсіх, хто прыходзіць, — бярэ гутарку дырэктар Ларыса Фёдараўна. — Не ходзіць, мабыць, толькі лянівы. Адзін мужчына іграе на баяне, спявае вельмі цудоўна, таксама мы вельмі ўдзячны гукарэжыссёру, які дапамагае нам з апаратурай. Мы рады ўсім.
Перш за ўсё для людзей
Акрамя ўдзелу ў аматарскіх калектывах масавікі-зацейнікі праводзяць заняткі з дзецьмі, з вяскоўцамі, супрацоўнічаюць з Зазерскай і Пярэжырскай школамі, арганізуюць канцэрты ў вёсках Зазерка і Зазер’е.
Нядаўна мясцовыя артысты выступалі на свяце масленіцы, ды чаго падрыхтавалі шмат музычных нумароў. Пасля была арганізавана дыскатэка для вяскоўцаў, прышла амаль уся вёска…
Артысты не ўпускаюць магчымасць паўдзельнічаць у мастацкіх конкурсах, ёсць сярлод іх і рэспубліканскія.
— Былі ў Бярэзіно на конкурсе «Вянок сяброў», дзе занялі другое месца, — расказвае Наталля Шумская. — Улетку падарожнічалі па Несвіжы, прынялі ўдзел у конкурсе «Нясвіжская фартэцыя» разам з калектывам Дукорскага дома культуры, дзе прадстаўлялі беларускі абрад «Запрашэння дажджу». Вельмі часта выступаем у парку вёскі Зазер’е. Нас там ужо ўсе добра ведаюць, таму гледачы ёсць заўсёды. Таксама людзі чакаюць нас і ў іншых прымяжовых вёсках.
— Графік працы зусім не адпавядае таму, што напісана ў планах, — дадае Ларыса Фёдараўна. — Наадварот, працуем значна больш часу. Калі трэбы — пойдзем у шэсць гадзін дапісваць сцэнарый ці рэпетыраваць, неабходна — застанемся на цэлую ноч тут. Я вельмі ўдзячна ўсім маім калегам-спевакам, арганізатарам, якія нягледзячы на свае жыццёвыя клопаты прыходзяць у дом культуры, і разам мы робім для сябе, перш за ўсё для вяскоўцаў, святы. Я лічу, што можна сцвярджаць так: «Зазерскі дом культуры — месца прыцягнення»…
Захар ХВАСТОЎ
Рекомендуем



