Меню

Беларускае вяселле ад духавога аркестра да шоу з дымам — традыцыі Капыльшчыны ад тамады са стажам

Беларускае вяселле ад духавога аркестра да шоу з дымам — традыцыі Капыльшчыны ад тамады са стажам
Фото: автора и архивные

Пра тое, як за апошнія дзесяцігоддзі змянілася беларускае вяселле, расказаў сапраўдны маэстра народнага свята — Вячаслаў Курчык, тамада са стажам з Капыльшчыны.

Вячеслав

Пачатак — з патрэбы

— Я стаў тамадой яшчэ ў 1980-х, — успамінае Вячаслаў Леанідавіч. — Тады гэта была зусім новая з’ява для правінцыі. Да таго вяселлі вялі сваты або нехта з паважаных людзей. Але маладыя ўсё часцей шукалі тых, хто мог бы зрабіць свята жывым і вясёлым. І я паступова ўвайшоў у гэтую ролю.

Так прафесія, якая доўгі час не лічылася асобнай, пачала атрымліваць прызнанне нават у малых гарадах.

Традыцыі з вясковым каларытам

Вячаслаў Курчык з цеплынёй успамінае ранейшыя вяселлі:

— У 70-я ў вёсцы гулялі ўсе разам. Калі на самім вяселлі было сто чалавек, то на танцах збіралася ўдвая больш. У клубах гучалі духавыя аркестры. Кожную суботу — вяселле. Былі традыцыі выкупу нявесты, хады вакол стала, благаславенне.

свадьба

Асобнае месца займалі сваты, якія адказвалі не толькі за перамовы паміж сем’ямі, але і за парадак за сталом.

Шоу замест сватоў?

Аднак час ідзе, і разам з ім мяняюцца звычаі.

— Моладзь усё часцей выбірае аграсядзібы, вузкае кола гасцей, замежную музыку. Нявесту можна ўбачыць у фаце і джынсах. Выкуп — рэдкасць. Часцей заказваюць шоу, дым, кавер-бэнды. Але я заўжды кажу: хочаш адчуць сапраўднае вяселле — паслухай, што падказваюць сэрца, бацькі і традыцыі, — дзеліцца думкамі суразмоўца.

Традыцыі жывуць у сэрцах

Вячаслаў перакананы: нават калі фармат мяняецца, сутнасць вяселля застаецца:

свадьба

— Людзі па-ранейшаму знаёмяцца, кахаюць, пачынаюць жыць разам. Таму беларускае вяселле жыве, проста выглядае цяпер інакш.

З песняй праз гады

На пытанне, што ён заўсёды спявае на вяселлі, Вячаслаў з усмешкай адказвае:

— “Ах, эта свадьба пела и плясала…” — хоць і руская, але вельмі душэўная. Яна перадае дух той эпохі, што калісьці была і часткова захоўваецца намі.

свадьба

І крыху гумару напрыканцы

Сярод дзясяткаў, а можа і соцень праведзеных імпрэз Вячаслаў узгадвае адзін цікавы выпадак:

— Жаніх доўга не мог “выкупіць” нявесту. Разнерваваўся і пайшоў. Давялося ўсім кідаць гульню і ўгаворваць яго вярнуцца. Добра, што не сышоў далёка!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59