Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Фото: t.me/vdobrushe_news

Віншаванне Прэзідэнта адрасавана ўдзельнікам i гасцям свята — Дня беларускага пісьменства.

«Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі — у гасцінным Добрушы.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў,  што беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу.

Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.

«Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59