Лукашэнка накіраваў віншаванне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства
Віншаванне Прэзідэнта адрасавана ўдзельнікам i гасцям свята — Дня беларускага пісьменства.
«Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі — у гасцінным Добрушы.
Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу.
Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.
«Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!