Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў уручыў падарунак работнікам ААТ «Брадзец»

Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў уручыў падарунак работнікам ААТ «Брадзец»
Фото: «Бярэзiнская панарама»

Візіт на Бярэзінчыну старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктара Маліноўскага супаў с прымнай падзеяй – ушаноўваннем двух вадзіцеляў ААТ «Брадзец», якія ў ходзе жніва дасягнулі тысячнага рубяжа на адвозцы збажыны, паведамiла «Бярэзiнская панарама».

Акрамя цёплых слоў віншаванняў і падарунка лідарам спаборніцтва, Віктар Тадэвушавіч пакінуў і істотны падарунак самому сельгаспрадпрыемству – электрычны воданагравальнік.

Березино
Подарок с заботой о людях

– Гэты карысны ў быце агрэгат, – сказаў ён, – адрасуецца не толькі сённяшнім удзельнікам жніва, бо будзе ўстаноўлены ў адным з душавых пакояў гаспадаркі, а значыць выкарыстовацца будзе і надалей для санітарна-гігіенічных мэтаў і паляпшэння бытавых умоў работнікаў сельскай гаспадркі. Разумею, што падобныя бойлеры – сёння не раскоша і імі забяспечаны ўсе сельгаспрадпрыемствы. Але ж з часам тэхніка зношваецца, таму, спадзяюся, што падарунак прыйзецца даспадобы.

Березино
Электрические водонагреватели

Дырэктар ААТ «Брадзец» Аляксандр Крук падзякаваў кіраўніка прафсаюзаў вобласці і адзначыў, што вельмі рады бачыць такія праяшленні клопату аб сваіх працаўніках.

Істотным дадаткам гэтай інфармацыі будзе той факт, што аналагічныя падарункі  ад прафсаюзаў адрасаваны таксама працаўнікам ААТ «Багушэвічы», «Пагосцкі» і «Бярэзінскі райаграсэрвіс».

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59