Вясновыя навагоддзі ў беларускім календары: абрады і святкаванне

Фото: etna.by, в качестве иллюстрации

Даўно мінулі святочныя даты студзеня — і вясна ўступіла ў свае правы. Але ў народным календары якраз сакавік найбольш багаты на навагоддзі, звязаныя з абуджэннем прыроды. Іх святкаванне ёсць даволі складанай задачай для сучаснага чалавека, бо некаторыя святы рухомыя і залежаць ад іншых памятных дзён.

Гэтак Ізбор прыпадае на першую нядзелю перадвелікоднага посту і сёлета адзначаўся 5 сакавіка. Пра характар свята сведчыць прыказка «На святы Ізбор — бяжыць вада з гор». У гэты дзень земляробы пачынаюць падрыхтоўку да працы ў полі. У горадзе гэта, мабыць, тая самая нагода, якой чакаюць шматлікія аўтамабілісты, каб нарэшце прыбраць свайго шматсільнага «каня» ў святочныя ўборы або прынамсі памяняць машынную аліву перад цёплай парой.

Наступнай нагодай для святочнага настрою служыць Гуканне вясны, якое прыпадае на 14 сакавіка, калі ўспамінаюць Аўдоццю Вясноўку. Святкаванне пачынаюць не толькі са спальвання пудзіла зімы, але і зношанага абутку, і адзення, а таксама непрыдатных у хатнім ужытку рэчаў. Часткай гукання служаць песні-вяснянкі, лік якіх ідзе на дзясяткі. Найбольш смачнай часткай свята варта лічыць выпяканне з цеста «конікаў» і прыгатаванне ўрачыстай кашы. А карагоды з гульнямі можна замяніць паходам на вечарыну са спевамі, танцамі і віктарынамі.

Адразу пасля вясновага раўнадзенства святкуюць Саракі, якія прысвячаюць сустрэчы жаўрукоў і памяці 40 севасційскіх мучанікаў. Пры гэтым да 22 сакавіка выпякаюць па 40 адпаведных булачак з жытняга цеста. У адзін з «жаўрукоў» хаваюць пярсцёнак або манету.

Дзеля забавы выпечку нанізваюць на пруток і спяваюць песню «Жавароначкі, прылятайце».

Пры гэтым «жаўрукамі» частуюць гасцей і суседзяў. Ядуць жа булачкі ўвечары. Тым часам, удзень пачынаюць больш смелыя забавы. Гушкаюцца на арэлях і перакідваюць праз страху па 40 галінак дрэў або трэсак ад дроў. Калекцыянерам можа быць больш даспадобы сабраць па 40 каменьчыкаў.

Урэшце, апошнія навагоддзі заканчваюцца Гуканнем вясны 25 сакавіка, калі чакаюць прылёту бусла і адзначаюць Дабравешчанне паводле грыгарыянскага календара. Да гэтага дня, як кажуць, «і птушка гнязда не ўе». Да свята пякуць пшанічныя булкі і коржыкі ў выглядзе бараны, сахі і сярпа. Пры гэтым на паверхні печыва, якое называюць галёпай, выціскаюць знак буслінай лапкі. Асабліва адораныя гаспадыні спрабуюць зрабіць саму выпечку ў выглядзе буслінай лапкі або птушкі цалкам. Пры ўжыванні стравы прыгаворваюць: «Бусел, бусел, на табе галёпу, Дай мне жыта копу!»

Як бачым, вясновыя ўрачыстасці ў народным календары магчыма параўнаць паводле ахопу з самімі Калядамі. А ёсць жа яшчэ навагоднія святкаванні, звязаныя з Вялікднем і задыякам у красавіку, Купаллем у чэрвені і пачаткам Бабінага лета ў верасні. То святкуйце, і народную культуру шануйце!

Подписывайтесь на наши соцсети, чтобы узнать первыми обо всем, что происходит в Беларуси и мире: Telegram Instagram | ВК TikTok OK Дзен

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59