Меню

Купалле. Як свята адзначалі раней, паведала 93-гадовая жыхарка Нарачы

Купалье
Фото: з адкрытых крынiц

Сёння самы лепшы дзень для збірання зёлак, бо перад Купаллем яны набываюць асаблівую сілу. Так лічаць старэйшыя людзі ў Мядзельскім раёне. Аб гэтым пiша kraj.by.

Распыталася ў бабулі Насці з аграгарадка Нарач, якой споўнілася ўжо 93 гады, як адзначалі Купалле раней, у яе маладосці.

— Ну як раней было? Адзежы ніякай інакшай не надзявалі, бо з гэтым раней было вельмі цесна ў вёсцы. Так, дзяўчаты кветачкі ўсялякія збіралі, траўкі, потым вяночкі плялі. А ўжо дзеці, хлопцы, яны лом складалі, рыхтавалі да вечара. Ну, а тады ўжо ўся вёска збіралася, дзяўчаты вяночкі па вадзе пускалі, варажылі так. Пусцяць два вяночкі — на сябе адзін і на сваю пару — калі вяночкі разам сойдуцца, то ўжо радыя, што значыць хутка замуж дзяўчына пойдзе. Хоць яно і няпраўда ўсё было, але ж так варажылі.

Священные обряды на Ивана Купала: что нужно делать в ночь с 6 на 7 июля  2023 года » Информационно аналитический портал «Твоя Свободная трибуна»

Са свайго дзяцінства я помню, як гулялі Купалле ў нашай вёсцы Навасёлкі, што цяпер стала вуліцай Алега Бычка горада Мядзел. Мы, дзетвара, ды падлеткі старэйшыя, цэлы дзень ладзілі лом на бары, бо ракі ці возера паблізу не было — бор ды балоты. Для таго лама калёсы кацілі з падсобнай гаспадаркі, нам аддавалі старыя шыны. І вось цэлы дзень мы іх па-аднаму кацілі да месца. А тады трэба было скласці адно на адно па памеры, як піраміду. Бывала, што кладём, кладзём, а гэта гара возьме і пассыпіцуа, тады ўсё спачатку пачынаем. Далей калёсы абкладвалі жэрдкамі ды галлём. Атрымоўвалася высокае вогнішча, падобнае на конус.

А вечарам пачыналася самае цікавае і чароўнае. Калі пачынала цямнець, вёска — і старыя, і малыя — выходзіла гуляць Купалле. Пачыналі з далёкага канца. З песнямі гуртам ішлі праз вёску і да іх паступова далучаліся іншыя, уліваліся новыя галасы. І гэтая працэсія з песнямі ішла аж на бор, туды, дзе быў складзены лом. Усе станавіліся шырокім колам, вогнішча запальвалі. Песні гучалі і гучалі, не сціхаючы. Языкі полымя і іскры ад яго несліся ў неба разам з песнямі. Я тады была малая, але адчуванне нечага сакраменнага, незвычайнага і адчуванне еднасці з гэтымі людзьмі вакол агню я помню і цяпер. Гэта было прыгожа і чароўна. Калі вогнішча падгалала, рабілася меншым, старэйшыя збіраліся дадому, заставалася моладзь ды мы, дзетвара.

Купалье 2023 в Беларуси — где подготовили программы на праздник, адреса и  цены

Спыталася ў бабулі Насці, ці так было ў іх.

— Гэтак сама і ў нас было. Моладзь гуляла цэлую ноч. Але ж якая там ноч? Цямнеючы пачынаецца, а тады ж, як відаць, не агдзешся і святлеіць! — усміхаецца бабуля. — На Яна, бывае, сонца ўжо падымаецца, а ніхто не выганяе карову, каб не першым выгнаць. Лічылася, што як карова першая на расу выйдзе, то ёй могуць нешта падрабіць, малако адабраць, былі такія людзі дрэнныя. Дык дзяржалі гэтых кароў, ніхто не хацеў першы гнаць.

А я сама чула такі забабон, што калі ў Купальскую ноч сарваць жмут крапівы і засунуць яго за дзвярны вушак, то ў дом не зможа зайсці нядобры чалавек з дрэннымі намерамі. Забабон ці не, але я аднойчы так зрабіла і з тае пары звяглівая зайздросная суседка хадзіць да мяне перастала. Вось і не вер пасля таго ў народную мудрасць!

А раніцай, 7 ліпеня, бабуля збірала нас з сёстрамі у царкву, што стаяла ў суседняй вёсцы Мікасецк. Апраналі прыгожыя сукенкі, завязвалі хустачкі, бралі з сабой сабраныя загаддзя букецікі зёлак і ішлі пешшу ў храм. Пасля службы зёлкі свенцілі і захоўвалі дома, заторкнуўшы за ікону, што вісела накуце. Свянцоныя зёлкі заварвалі пры хваробах, імі ж абкурвалі дзяцей, калі здаралася моцнае спужанне.

Вось так у вёсках аб’ядноўваліся паганскія і хрысціянскія традыцыі.

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59