Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Святло ў жытло. Колькі каштуюць святлодыёдныя лямпачкі у суседніх краінах

Святло ў жытло. Колькі каштуюць святлодыёдныя лямпачкі у суседніх краінах

Прагрэс наступае па ўсіх франтах, на змену лямпачкам напальвання прыходзяць святлодыёдныя, дзякуючы якім значна скарачаюцца выдаткі на электрычнасць.

Асабліва гэта актуальна пры размяшчэнні лямпачак у падвеснай столі некалькіх пакояў. Прынамсі ў такіх выпадках гаворка можа ісці нават пра сотню лямпачак на адну кватэру. Таму, каб замяніць лямпачкі напальвання на 40 ват, звернем увагу на цану святлодыёдных лямпачак у форме грыба з вузкім цокалем Е14 і магутнасцю 5 ват.

 Адпаведна светлавы паток ад іх перавышае 400 люменаў. Што тычыцца асвятлення жылога памяшкання, мусіць, варта аддаваць перавагу цёпламу беламу святлу лямпачак з колеравай тэмпературай 3000 кельвінаў. Мы пацікавіліся найбольш даступнымі цэнамі на такія лямпачкі як у Беларусі, так і ў суседніх краінах.

Латвія. Нашы паўночныя суседзі маюць магчымасць набыць вышэйзгаданыя лямпачкі для падвеснай столі па цане ад €1,92, або 4,82 нашых па курсе Нацбанка Беларусі. Пры гэтым іх светлавы паток складае 470 люменаў, а тэрмін службы — 20 000 гадзін.

Літва. На паўночным захадзе ад Беларусі падобная лямпачка каштуе крыху меней — ад €1,79, або 4,50 руб. Але і яе светлавы паток меншы — 400 люменаў.

Польшча. Далей на захад. Тут можна знайсці святло пад столлю за 14,90 злотых, або 8,07 руб. Пры гэтым тэрмін службы скарачаецца да 15 000 гадзін.

Расія. Тут магчыма купіць лямпачкі ад 349 расійскіх рублёў, або 13,90 нашых. На сайце вытворцы згадваецца, што іх вырабы праслужаць толькі 10 000 гадзін.

Украіна. Цэны тут пачынаюцца ад 49 грыўняў, або 3,24 нашых. Пры гэтым тэрмін службы — 30 000 гадзін, светлавы паток — 500 люменаў, што дазваляе замяніць і 60-ватную лямпачку напальвання.

Беларусь. У нас падобная лямпачка каштуе ад 2,59 руб. Яна можа праслужыць 30 000 гадзін, але падача святла меншая — 410 люменаў.

З аднаго боку, наш сціслы агляд паказаў, што на месцы магчыма набыць найтаннейшыя энергазберагальныя лямпачкі для падвеснай столі. З іншага боку, варта прызнаць разнастайнасць велічыні светлавога патоку і тэрміну службы лямпачак аднолькавай магутнасці. Праўда, апошні параметр таксама сведчыць на карысць унутранага рынку. Урэшце, падкрэслім, што цэны ў Беларусі прыемна здзівілі, бо большасць лямпачак пастаўляюцца з іншай часткі свету. Тым часам наша краіна выгадна адрозніваецца на фоне суседніх, хоць кожная з іх мае выхад да мора і магчымасць прамых паставак увозімых тавараў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59