Хто атрымаў сертыфікат на аўтамабіль на абласным фестывалi «Напеў зямлі маёй»

Сёння ў Мар’інай Горке прайшоў юбілейны ХХ абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй». У конкурснай праграме прынялi удзел аматарскія калектывы з усіх 22 раёнаў Мінскай вобласці і горада Жодзіна. Аб гэтым расказалі ў Telegram-канале «Культурныя людзі Міншчыны».
Дыпломамі Лаўрэата IIІ ступені былi ўзнагароджаны творчыя калектывы Крупскага, Нясвіжскага і Чэрвеньскага раёнаў. Яны атрымалі сертыфікат на атрыманне ноўтбука.

Дыпломамі Лаўрэата II ступені былi узнагароджаны творчыя калектывы Пухавіцкага і Салігорскага раёнаў. Яны атрымалі сертыфікат на атрыманне камплекта гукавога абсталявання.

Дыпломам Лаўрэата І ступені былi узнагароджаны творчыя калектывы Смалявіцкага раёну
Яны атрымалі сертыфікат на атрыманне камплекта гукавога абсталявання.

Гран-Пры фестывалю — сертыфікат на галоўны прыз — аўтамабіль! — уручылі творчым калектывам Барысаўскага раёну.

Фестываль праводзіцца з 2001 года і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, з’яўляецца адной з самых яркіх і значных падзей у культурным жыцці сталічнага рэгіёна.
Па ўмовах конкурсу ў гэтым годзе неабходным патрабаваннем з’яўляецца ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных (вершы, аповесці, апавяданні) і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі або прадстаўнікамі свайго рэгіёна.
Рекомендуем


