«Дзякуючы працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства» — Лукашэнка

Культура
Фото: архив МП

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

— Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства, — гаворыцца ў віншаванні. — Сфера культуры з’яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб’яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар’ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей работнікі культуры будуць натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.

Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59