Меню

Дэкрэт аб міры 1917 года: шлях да выхаду краіны з вайны ляжаў толькі праз сацыялістычную рэвалюцыю

Ленин
Фото: хроника ТАСС

Мінула больш за 100 гадоў з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Далёкасць тых дзён ад нас ніколькі не змяншае значнасці адбываўшыхся  тады падзей, дзе галоўным было вызваленне рабочых  і сялян ад эксплуатацыі памешчыкаў і капіталістаў, адкрыццё ім шляху да свабоднага жыцця, забеспячэнне сацыяльнымі гарантыямі і інш.

Як вядома, узяцце бальшавікамі Зімняга палаца і нізлаженне Часовага ўрада, кіраўнік якога Керэнскі паспеў збегчы, з’ехаўшы на машыне пасла ЗША, адбываліся ў час Першай сусветнай вайны. Таму адным з дакументаў, тэрмінова выдадзеных новай уладай, з’явіўся ленінскі Дэкрет аб міры. Ен быў прыняты на II Усерасійскім з’ездзе Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе 8 лістапада 1917 г. Гэты сваеасаблівы манівест прапаноўваў ваюючым краінам не мародзячы часу распачаць афіцыйны дыялог аб усталяванні справядлівага міру. У ім адзначалася:

“Справедливым, или демократическим, миром, которого жаждет  подавляющее большинство истощенных, измученных и истерзанных войной рабочих и трудящихся классов всех воюющих стран, — мира, которого….. требовали русские рабочие и крестьяне после свержения царской монархии, — таким миром Правительство считает немедленный мир без аннексии (т.е. без захвата чужих земель, без насильственного присоединения чужих народностей) и без контрибуций”.

Няпроста было ажыццявіць Дэкрэт у час перекрыжавання інтарэсаў буйных краін, але яшчэ больш цяжкім і трагічным быў шлях да яго прыняцця.

Першая суветная вайна, у якую царскі урад уцягнуў Расійскую імперыю, прынесла краіне велізарныя і безсэнсоўныя страты. Толькі за два першых с паловай гады было мабілізавана на фронт 14 млн 375 тыс. чалавек, што склала 47,4 % усіх працаздольных мужчын. З іх загінула і трапіла ў палон 5,5 млн., яшчэ 5700 тыс. было паранена і шэрагі байцоў папаўняліся ўсё новымі і новымі наборамі. Хутка вынікам адбыцця на фронт нядаўніх рабочых і сялян сталі глыбокія заняпады ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, аказаліся разбазаранымі дзяржаўныя фінансы, а праз некаторы час пачаліся перабоі з хлебам, цэны ўзняліся ў 10-11 разоў. Па меры няўдач рускай арміі на палях баёў, лінія фронту перасоўвалася на ўсход, аддавая ворагу ўсё новыя тэрыторыі краіны. Разам з адступленнем войскаў з населеных пунктаў хлынулі патокі бежанцаў, узніклі эпеідэміі тыфу, халеры; наступленне немцаў суправаджалася руйнаваннем гарадоў і вёсак, грабяжоў насельніцтва. У адной з бальшавіцкіх пракламацый такого часу адзначалася: “Жить стало  невозможно. Нечего есть. Не во что  одеться. Нечем топить”.

На фронте кровь, увечье, смерть. Набор за набором. Поезд за поездом, точно гурты скота, отправляются наши дети и братья на человеческую бойню.

Нельзя молчать!”

Да восені 1918 г. Расія стаяла ужо на парозе катастрофы.

Бальшавікі амаль спачатку вайны выступалі за яе спыненне. Яшчэ ў 1915 г. партыя пад началам У.І. Леніна ўзялася за распрацоўку праграмы міра. Партыйцы  ўжо мелі вопыт аналізу знешняй палітыкі і міжнародных адносін. Гэтаму спрыялі пастаяннае абмеркаванне значных падзей міжнароднага жыцця канца XIX cт., гадоў руска-японскай вайны, перыяду Балканскіх войнаў, затым і Першай сусветнай, а таксама няспынная тэарытычная праца У.І. Леніна, з’езды, кантакты з прадстаўнікамі замежнага пралетарыята і яго правадырамі. Таму праграма была ўсебакова і гарманічна распрацавана. Яна прадугледжвала адмову ад дагавора, заключаных Расіяй у інтарэсах царызму з іншымі краінамі, апублікаванне тайных дагавораў аб сапраўдных мэтах войн і ганебнай знешняй палітыцы, прапаноўвала ваюючым дзяржавам перамір’е і ўмовы міру, якія б так не ігнаравалі правоў прыгнечаных народаў. Але, на жаль, такая праграма не магла быць рэалізавана пры існуючай уладзе.

Нечувальнасць царскага, а за тым і Часовага урадаў да мірных ідэй, да катастрафічных страт на фронце былі абумоўлены некалькамі характэрнымі прычынамі, дзе галоўным з’яўляўся імпералізм. Яшчэ да Першай сусветнай У.І.Ленін у адной са сваіх фундаментальных прац адзначаў: “Тыя краіны, якія ў сваім развіцці паўстануць на шлях імпералізму, рана ці позна  будуць уцянуты буйнымі імперыялістычнымі дзяржавамі ў ваенны перадзел свету”.

Таксама ён удакладніў: “Во-первых, законченный раздел земли вынуждает при переделе протягивать руку ко всяким землям; во-вторых, для империализма существенно соревнование нескольких крупных держав в стремлении к гегемонии, т.е. к захвату земель не столько прямого для себя, сколько для ослабления противника и подрыва его гегемонии…».

Хутка У.І. Ленін, прааналізаваўшы цяжкае становішча на фронце і ў Расіі, выдвінуў ідэю, адпаведна якой шлях да выхаду краіны з вайны ляжыць толькі праз сацыялістычную рэвалюцыю. Больш таго, прамядлэнне ў гэтым прывяло б да зацягвання вайны, а яе зацягванне пагражала знішчэннем Расіі ўвогуле як інстытута палітычнай сістэмы, а таксама ўсіх прагрэсіўных сіл, імкнуўшыхся выратаваць яе. Гэту думку падцвярджала суровая рэальнасць: царская армія, ваюючы з Германіяй, адцягвала значныя сілы праціўніка на ўсход Еўропы, чым вельмі дапамагала саюзнікам Расіі, але апошняя вайну праігрывала.

Сапраўды, на шлях выхаду з узброенага канфлікту народы былой Расійскай імперыі змаглі ступіць толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэтага моманту чакалі мільёны людзей. Дэкрэт аб міры быў абнародаваны на наступны дзень пасля яго прыняцця — 9 лістапада 1917 г.

У ім былі такія важныя словы: “Продолжать эту вайну из-за того, как разделить между сильными и богатыми нациями захваченные ими слабые народности, Правительство считает величайшим преступленияем против человечества и торжественно заявляет свою решимость немедленно подписать все условия мира, прекращающие эту войну…”.

У дакуменце бачыцца безумоўная процілегласць поглядаў бальшавікоў на вырашенне складаных міжнародных спраў у параўнанні с поглядамі на гэтыя справы капіталістычных краін. Тут мір і салідарнасць паміж народамі стаяць супроць палітыкі агрэсіі, войн, анексіі.

Разам с тым бальшаівікі разумелі: аўстра-германская кааліцыя, з якой Расія знаходзілася ў стане вайны, а таксама еўрапейскія саюзнікі не маглі станоўча аднесціся да Дэкрету, бо ён ставіў заслон іх захопніцкім апетытам. Таму не дзіўна, што на працягу 18 дзен пасля публікаціі у Расіі Дэкрэту Еўропа маўчала.  Праігнараваліся і расійскія ноты Народнага камісаріяту па замежных справах, уручаныя дыпламатычным прадстаўнікам ЗША, Англіі, Бельгіі, Францыі, Італіі і Сербіі. Таксама засталіся без адказу і ноты, накіраваныя нейтральным краінам з тым, каб яны давялі мірныя прапановы да ўрада Германіі. Тады ўрад бальшавікоў прыказаў галоўнакамандуючаму генералу Духоніну тэрмінова прапанаваць арміі праціўніка перамір’е. Духонін адмовіўся. Яшчэ суткі спатрэбіліся, каб знайсці новага галоўнакамандуючага рускай арміяй. 22 лістапада сам У. І. Ленін  і новы глаўком М.В. Крыленка звярнулася да рэвалюцыйных салдацкіх камітэтаў усіх палкоў, дывізій і карпусоў з тым, каб байцы хутчэй бралі справу міру ў свае руку. Аказалася, что простыя салдаты змаглі данесці пажаданне расійскага ўрада да кіраўніцтва Германіі праз камандаванне нямецкай арміі. Гэта было зрабіць лягчей, бо ў арміі праціўніка таксама назравалі антываенныя настроі. Лед крануўся. 27 лістапада 1917 г. германскі ўрад выказаў згоду пачаць перамовы, якія і адбыліся 3 снежня ў Брэст-Літоўску і скончыліся падпісаннем 10-дзённага перамір’я. Дэлегацыі Расіі ўдалося дамагчыся нават некоторых уступак. 15 снежня адбылося заключэнне яшчэ аднаго перамір’я, на гэты раз на 28 дзён.

Перадышкі ў баявых дзеяннях бальшавіцкі ўрад на чале з У. І. Леніным выкарыстоўваў для прапаганды міра па-за межы краіны. Акрамя Дэкрэта, пра текст якога ўсё ж такі даведаліся еўрапейскія грамадзяне і які выклікаў хваляванне сярод рабочых, на рубяжы 1917-1918 гг. расійскім бокам былі надрукаваны дагаворы былых царскага і Часовага урадаў з замежнымі дзяржавамі, якія ў свой час не афішаваліся. Сапраўны змест болей чым 100 дагавораў, пагадненняў і дыпламатычных дакументаў, апрадзяляўшых знешнюю палітыку краін Еўропы, выклікалі сэнсацыю. Капіталістычныя краіны не змаглі змаўчаць у сябе факт іх публікацыі і, як выказаўся тады У.І. Ленін, “Весь мир увидел, из-за чего погибли миллионы жизни, миллионы жертвы”.

Галоўнае, аб чым абвяшчалася ў Дэкрэце аб міры, неймавернымі намаганнямі ўдалося ўвасобіць у жыццё. Усё гэта паказвала, як лёгка скінуць свет у полымя вайны і як цяжка потым з яе выйсці. Бальшавіцкай Расіі прыйшлося выпраўляць памылкі былых урадаў і яе шлях выхаду з Першай сусветнай быў архітруднай справай. Ён скончыўся падпісаннем з Германіей Брэсцкага міра 3 сакавіка 1918 г.

Увогуле, пра Дэкрэт можна гаварыць шмат. Яго вывучэнне, як у кантэксце айчыннай гісторыі, так і сусветнай, можна пацягнуць на цэлую кнігу.

Вольга Русаковіч

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59