Меню
Мядельский райисполком

З нецярпеннем чакаў фэст — асаблівыя людзі здзіўлялі на «Снежаньскім карагодзе» ў Барысаве

фестиваль "Снежански карагод"
Фото: фото автора

У Барысаве прайшоў юбілейны, V абласны фестываль творчасці людзей з інваліднасцю «Снежаньскі карагод». Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з розных рэгіенаў Мінскай вобласці падзяліліся цяплом сваей душы з усімі, хто завітаў у Палац культуры горада Барысава. Канцэртную праграму фестывалю падрыхтавалі члены Беларускага таварыства глухіх, Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, Беларускага таварыства інвалідаў і выхаванцы аддзялення дзеннага знаходжання інвалідаў ТЦСАН Барысаўскага раёна.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі здзіўлялі гледачоў сваімі талентамі. У іх выкананні прагучалі песні ад беларускіх народных да эстрадных, а глуханямыя спевакі замест слоў выкарыстоўвалі мову жэстаў.

Тыя, хто бачыў выступленне ўдзельнікаў, нават і не мог зразумець, у чым іх магчымасці абмежаваны, калі яны здольны так выступаць. Чаго толькі варты нумар Арцема Шулекаўскага з Салігорска. Ен выканаў песню «Дзяцінства» не горш Шатунова і запаліў гледачоў сваей энергетыкай.

Арцем Шулекаўскі

— З нецярпеннем чакаў гэты фэст. Люблю выступаць на сценэ і дарыць сваю энергію іншым, — падзяліўся Арцём.

Амаль кожны год прымае ўдзел у фестывалі таленавітая Анастасія Мірановіч. На гэты раз са сцэны яна чытала верш Ваганава «Да ныне в городе моем зима царит». У зале царыла цішыня. І мы не раз пісалі аб гэтай таленавітай дзяўчынцы. Насця нічога не бачыць. Але гэта не перешкаджае ёй рабіць шыкоўныя працы з бісеру, якія можна ўбачыць на розных выставах. Працуе толькі навобмацак, робіць усё пад дыктоўку мамы. Да таго ж Насця захапляецца музыкай. Прыходзіць у аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў Крупскага тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва яшчэ і для таго, каб навучыцца граць на гітары. І мае значныя поспехі.

Акрамя Насці сёння здзіўляла сваімі талентамі і жыццярадасная Паліна Скаромная з Барысава. Яна прымала ўдзел у фестывалі упершыню. Паліна вельмі любіць сцэну, радуецца, калі яе слухаюць. Сёння яна выканала песню «Бусел на даху», якая кранула сэрца кожнага.

Удзельнікі Лагойскага раёна прадставілі адразу два нумары. Яскравы танец «Boro Boro» у выкананні Кацярыны Мошок і песню «Васільковае неба» ў выкананні Марыны Філіповіч.

Навагодні настрой задала байка «Заяц і касуля» ў выкананні прадстаўніка Нясвіжскага раёна Яўгена Балацянага. Нарабілі шуму прадстаўнікі Маладзечка, а  шумавы ансамбль «Настрой» ярка і задорна выканаў музычны твор «Беларускае папуры».

Віталь Дзежынскі выканаў песню на жэставай мове «Жыць». З заміраннем сэрца слухалі Уладзіслава Шпакоўскага. Ён  — талент з вялікай літары. Юнак — аўтар і выканаўца песень, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступалі і прадстаўнікі калектыва мастацкай самадзейнасці прадпрыемства «Виток», народнага ансамбля народнай песні «Любава» прадпрыемства «Светоприбор».

Намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Наталля Чарнышова

— Гэты фестываль напоўнены глыбокім сэнсам, — лічыць намеснік старшыні Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Наталля Чарнышова. — Нічога выпадковага не бывае. Сення гэты фестываль і яго глыбокі змест, як сказаў адзін мудры філасаф — падаўжае нам жыццё. Учарашні дзень і сенняшні фестываль з такімі станоўчымі эмоцыямі кожнаму прысутнаму сапраўды падоўжыць жыцце і падорыць часцінку цяпла і дабрыні. Што вельмі важна напярэдадні Калядных свят. Хочацца пажадаць, каб у нашых сэрцах і душах заўседы былі міласэрнасць і любоў да бліжняга.

Паводле слоў дырэктара ТЦСАН Барысаўскага раёна Вольгі Капыток, правядзенне такога фестывалю як «Снежаньскі карагод» мае вялікае значэнне для сацыяльнай адаптацыі інвалідаў, спрыяе развіццю іх творчых здольнасцяў. Для людзей з абмежаваннямі ўдзел у фестывалі такога маштабу — гэта магчымасць праявіць сябе, стаць больш кантактнымі, знайсці новых сяброў.

— Можна з упэўненасцю сказаць, што фестываль «Снежаньскi карагод» ведаюць далека за межамі нашай Барысаўскай зямлі і нават Мінской  вобласці, — з гонарам кажа Вольга Капыток. — Ён з’яўляецца ўвасабленнем дабра і міласэрнасці да людзей, якія маюць патрэбу ў нашай падтрымцы і дапамозе, да тых, хто сваей мужнасцю, аптымізмам і незвычайнай сілай духу служыць для нас прыкладам сапраўднага жыццялюбства і веры ў сябе.

Яна дадала, што фестываль набывае ўсё большую папулярнасць сярод жыхароў Мінскай вобласці. Становіцца добрай традыцыяй. У гэтым годзе гледачы ўбачылі выступленні творчых калектываў, а гэта людзі з абмежаваннямі па слыху, па зроку, інваліды калясачнікі, выхаванцы аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці.

Подписывайтесь на Минскую правду в Telegram
Только самое актуальное, важное и интересное!
Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59