Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у гэтыя хвіліны ў Маладзечне

Конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у гэтыя хвіліны ў Маладзечне
Фото: аўтара

Адна з галоўных фестывальных падзей – ІІІ этап Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні праходзіць у гэтыя хвіліны ў Маладзечанскім палацы культуры.

У першай палове дня ўдзельнікі – а іх 21  – выконвалі песні пад мінусоўку (фанаграму без голасу выканаўцы). Зараз спяваюць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Мінскую вобласць прадстаўляюць Ліліана Камоцкая (УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў»), Кацярына Паўловіч (Смалявіцкі раён), Аляксандра Макольская (УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў»).

Маладыя спевакі прафесійна займаюцца вакалам з ранніх гадоў. Усе трое маюць музычную адукацыю, з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі гарадскіх, раённых і абласных канцэртных праграм, дабрачынных мерапрыемстваў. Выступленне на маладзечанскім фестывалі лічаць для сябе поспехам, а працу з Нацыянальным акадэмічным канцэртным  аркестрам Рэспублікі Беларусі – выдатнай школай прафесійнага майстэрства.

У конкурсе прымаюць удзел маладыя выканаўцы з шасці абласцей краіны і города Мінска.

Брэсцкі рэгіён прадстаўляюць Ганна Дрозд, Дар’я Рудко, Елізавета Касцецкая, Віцебскі – Самір Ялчыеў, Валерыя Кавалеўская, Яна Жураўская, Мінск – Аліна Бурачэўская, Настасся Жабко, Алена Мельнікава. Усе як адзін удзельнікі кажуць, што хвалююцца. Маўляў, паколькт «галасы» на конкурс прыехалі моцныя.

Лепшы з канкурсантаў стане ўладальнікам Гран-пры – прыза імя Уладзіміра Мулявіна. Узнарода будзе ўручана сёння вечарам пад час урачыстага адкрыцця фестывалю.

Старшыня журы Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні – мастацкі кіраўнік нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Беларусі Максім Рассоха.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем