- 10.06.2022
- 23:11
- ( обновлено: 10.06.2022 23:43 )
- 325
Культурны сімвал краіны – ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі адкрылі ў Маладзечне

Толькі што на сцэне летняга Амфітэатра Маладзечна адбылося ўрачыстае адкрыццё ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022».
Маштабная падзея прысвечана да Года гістарычнай памяці, 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзя з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.

Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ліст, у якім кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што музычна-паэтычны фестываль прадоўжыць добрыя святочныя традыцыі, паслужыць справе захавання і далейшага развіцця роднай мовы і нацыянальнай музыкі, адкрые дарогу на прафесійную сцэну маладым талентам, зачытаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч.

Культурным сімвалам, нацыянальным брэндам краіны і ўнікальнай па свайму фармату творчай пляцоўкай назваў фестываль пад час урачыстай цырымоніі адкрыцця намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч, і пажадаў гасцям і ўдзельнікам форуму мірнага, спакойнага жыцця і творчага натхнення.

«XXІ – адлік новага часу. Пачатак», так называўся канцэрт, з якім прыехаў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальня акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» на сёлетні фестываль.

Шчырымі апладысментамі сустракала аўдыторыя народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Вікторыю Алешку, Ірыну Дарафееву, Наталлю Тамэлу, Дзмітрыя Качароўскага, Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры».

У 23 гадзіны ў Амфітэатры пачнецца «ФэстМ» – маладзёжная крэатыўная прастора (дыскатэка).
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!