- 10.06.2022
- 20:12
- ( обновлено: 10.06.2022 20:09 )
- 277
Маладыя галасы з ўсёй Беларусі гучаць у Маладзечне

Фото: Андрей Степаненков
Канцэртная праграма пад назвай «Маладыя галасы Беларусі» праходзіць у Палацы культуры Маладзечна ў межах ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Удзел у ёй прымаюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў, салісты Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра.

Канцэртная прагра праходзіць у суправаджэнні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага.
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор − заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Рыгор Сарока.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!