Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Нацыянальны фестываль ужо ў Маладзечне

Нацыянальны фестываль ужо ў Маладзечне
Фото: Марина Слиж

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі крочыць па вуліцах Маладзечна. Самая чаканая падзея ў музычным жыцці краіны будзе доўжыцца 10-11 чэрвеня і абяцае як яго жыхарам, так і шматлікім гасцям і ўдзельнікам мноства цікавых і незабыўных момантаў.

На гэты раз творчы форум, што аб’яднаў вакол сябе вядомых і пачынаючых артыстаў, маладых выканаўцаў, паэтаў, кампазітараў, тэатралаў, прысвечаны Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.

Як і заўсёды, адной з галоўных падзей мерапрыемства стане Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, акорды якога ўжо гучаць у Палацы культуры горада. Спектакль «Нельга нам без сябра» сабраў гледачоў у Мінскім абласным драматычным тэатры, прэзентацыя дакументальнага фільма «Імправізацыя», прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга праходзіць у кінатэатры «Радзіма».

Сапраўдны горад майстроў нагадвае ў гэтыя хвіліны цэнтральная плошча горада, дзе прадстаўляюць сваю прадукцыю народныя ўмельцы і прамысловыя прадпрыемствы з усёй краіны. Наперадзе — грандыёзны праект «Маладыя галасы Беларусі», а таксама ўрачыстае адкрыццё песенна-музычнага форуму, падчас якога жыхароў горада, а таксама шматлікіх яго гасцей чакае прэм’ера канцэрта «XXI — адлік новога часу. Пачатак» у выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

Сачыце за падзеямі.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем