Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Асабістыя рэчы і рукапісы твораў Купалы і Коласа можна ўбачыць у абласным музеі Маладзечна

Асабістыя рэчы і рукапісы твораў Купалы і Коласа можна ўбачыць у абласным музеі Маладзечна
Фото: автора

Выстава «Песняры роднага краю», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі.

На ёй — рукапісы народных паэтаў, прыжыццёвыя зборнікі прозы, паэзіі 1908-1956 гадоў, творы графікі, жывапісу, а таксама іх асабістыя рэчы. Акрамя таго, літаратурныя музеі прадставілі копіі дакументаў з узорамі почыркаў паэтаў. Дарэчы, па почырку Янкі Купалы быў створаны шрыфт «Пясняр».

Мэта праекта, а выстава будзе доўжыцца да 10  ліпеня, захаваць гістарычную і культурную спадчыну, абудзіць у наведвальнікаў цікавасць да творчасці беларускіх класікаў, якія адлюстроўваюць цэлую эпоху ў культурным жыцці нашай краіны.

Да добрай справы прыклалі сваю руку Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, і Мінскі абласны краязнаўчы музей, сіламі якіх і была арганізаваная гэта выстава.

— Сёння Мінская вобласць у чарговы раз радасна сустракае Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Маладзечанская зямля, дзе пануе творчасць, з радасцю вітае і сустракае сваіх гасцей, – сказала, адкрываючы мерапрыемства, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Таццяна Хмель.

Галоўнымі зоркамі ХХ стагоддзя, якія ўслаўлялі нашу родную Беларусь, і вывелі яе на ўзровень сусветнай, назвала яна беларускіх песняроў Янку Купалу і Якуба Коласа, 140-годдзя якіх мы адзначаем у Год гістарычнай памяці.

Слова ў гэты дзень мелі і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Ірына Мацяс, унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч, і яго праўнучка Васіліна Міцкевіч.

Янка Купала і Якуб Колас ўпісалі сваёй творчасцю выдатныя старонкі ў гісторыю беларускай літаратуры, жыццё і дзейнасць гэтых людзей працятыя высакароднасцю, неабыякавасцю, грунтоўным стаўленнем і любоўю да роднай зямлі, адзначылі яны.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем