Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Міністр культуры: «Спадзяёмся, што ад фестывалю ў Маладзечне гледачы атрымаюць асалоду»

Міністр культуры: «Спадзяёмся, што ад фестывалю ў Маладзечне гледачы атрымаюць асалоду»
Фото: Андрей Степаненков

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» віруе ў горадзе другі дзень запар. Выставы змяняюцца канцэртнымі праграмамі, выступленні народных калектываў спектаклямі, прэзентацыямі і сустрэчамі.

— Мы бачым, колькі людзей сабрала мерапрыемства, – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад свята міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. — І усе ўсміхаюцца, жартуюць, танцуюць, абменьваюцца думкамі. Сфера культуры звычайна размаўляе мовай пачуццяў. Паназіраўшы за ўдзельнікамі мерапрыемства, яго гасцямі, ты не маеш патрэбы задаваць пытанне: «Ну, як вам?», усё бачна па настроі людзей, якія, атрымаўшы асалоду ад убачанага і пачутага становяцца больш спагадлівымі, чуллівымі.

У сваёй працы над сёлетнім фестывалем мы захавалі тыя добрыя традыцыі, што пануюць на працягу 20 год. Але ўпэўнены, што адчуюць госці асалоду і ад новых падыходаў, якія арганізатары пастараліся прымяніць.

Гэта, канешне ж, вялікая адказнасць. Але мы, напэўна, не памыляемся. І спадзяёмся, што сёлетні фестываль стане добрым пачаткам новых традыцый, якія мы закладваем на правераным, трывалым падмурку.

Адной з навінак фестывалю стане, у тым ліку, і «Музычны алімп»: уручэнне ўзнагарод Беларускага саюза кампазітараў за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў (мастацкі кіраўнік — старшыня Беларускага саюза кампазітараў Алена Атрашкевіч).

Удзельнікі мерапрыемства — кампазітары-намінанты і артысты Рэспублікі Беларусь. У іх ліку нашы заслужаны дзеяч мастацтваў Алег Елісеенкаў, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Рыгор Сарока, спявак Аляксандр Салаўёў, кампазітар Дзмітрый Далгалёў, канцэртны хор Мінскага дзяржаўнага каледжа імя М.Глінкі, ансамбль «Верасы» і многія іншыя.

Сярод навінак і праект «Сустрэча ля раяля. Беларускі раманс», творчая сустрэча з аўтарскай групай праекта «Наперад у мінулае» з нагоды 10-годдзя праекта.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем