Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

«Настальгічны дывертысмент» ХХІ Нацыянальнага. У Маладзечне пачаўся гала-канцэрт закрыцця фестывалю

«Настальгічны дывертысмент» ХХІ Нацыянальнага. У Маладзечне пачаўся гала-канцэрт закрыцця фестывалю
Фото: автора
Видео: автора

Летні амфітэатр Маладзечна сабраў пад сваім дахам жыхароў і гасцей горада на апошняе мерапрыемства ХХІ Нацыянальанага фествалю беларускай песні і паэзіі — гала-канцэрт «Настальгічны дывертысмент».

На сцэне — Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча, у глядзельнай зале — ніводнага вольнага месца. Арганізатары падлічылі, што толькі ў першы дзень свята, 10 ліпеня, мерапрыемства наведала каля 28 тысяч чалавек. Сёння людзей было не менш. Віравала жыццё на Цэнтральнай плошчы горада, у кінатэатры «Радзіма», Мінскім абласным краязнаўчым музеі, Палацы культуры, парку Перамогі, мясцовым «Брадвеі» — вуліцы Прытыцкага — дзе размясціліся «Горад майстроў» і «Партал часу».

Цяжка нават падлічыць, колькі цікавых, змястоўных мерапрыемстваў, падарыў гораду, яго жыхарам, і шматлікім гасцям з усёй краіны сёлетні фестываль. Пабудаваны на старым падмурку ён адразніваўся, у тым ліку, і цікавымі, нечаканымі падыходамі, радаваў новымі праектамі.

Не менш асалоды атрымаюць гледачы і пад час «Настальгічнага дывертысменту»,  канцэрта з удзелам легендаў беларускай эстрады, артыстаў, сучасных маладых выканаўцаў.

Пачуць і праспяваць любімыя хіты гледачы змогуць разам з народным артыстам Беларусі Уладзімірам Громавым,  заслужанымі артыстамі Рэспублікі Беларусь Ірынай Дарафеевай, Аляксандрам Саладухай, Аленай Ланской, Уладзіславам Місевічам, заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь ансамблем «Сябры», Беларускім дзяржаўным ансамблем «Песняры», групай «Аура», ансамблем «Чараўніцы», пераможцам шоу «Х-Фактар.Беларусь» Андрэем Панісавым і іншымі.

Галоўны дырыжор аркестра — Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко.

На адну з самых значных культурных падзей горада і краіны – Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі — Маладзечна збірае сяброў амаль 30 гадоў. Канцэпцыя форуму заснавана на агульнанацыянальным культурным свяце, накіраваным на далучэнне нацыянальных каштоўнасцей беларускай культуры, развіццё музычнага і песеннага мастацтва беларускіх аўтараў, захаванне беларускай мовы і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем