Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Сярод гасцей Нацыянальнага фестывалю ў Маладзечне — унучка і праўнучка Якуба Коласа

Сярод гасцей Нацыянальнага фестывалю ў Маладзечне — унучка і праўнучка Якуба Коласа
Фото: автора и из открытых источников

Унучка і праўнучка Якуба Коласа сталі гасцямі ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, што праходзіць у Маладзечне 10-11 чэрвеня.

Вера і Васіліна Міцкевічы прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Песняры роднага краю», прысвечанай 140-годдзю славутых класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, што адкрылася ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі, а таксама падзяліліся ўспамінамі.

— Колас і Купала, Купала і Колос — знакавыя постаці ў Беларусі, якім лёсам было наканавана нарадзіцца на пачатку ХХ стагоддзя і стаць творчымі людзьмі – распавядае ўнучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч. — Яны былі вельмі блізкія, аднолькавыя па многіх пазіцыях, як бачыце, нават нарадзіліся ў адзін год, і ў той жа час адрозніваліся. Купала — каталік, пачаў пісаць на польскай мове, але ўсё адно вярнуўся да беларускай, Колас – праваслаўны, адразу выбраў для сябе расейскую мову, ды таксама праз нейкі час прыйшоў да сваёй. Падвоенай зоркай беларускай літаратуры назваў іх у свой час рэдактар «Роднага слова» Міхась Шавыркін, і гэта самае дакладнае вызначэнне, таму што раздзяліць іх немагчыма.

Як расказала Вера Данілаўна, у жыцці паэты былі рознымі людзьмі: і па-характары, і ў сваёй творчасці, але ўсе вялікія і добрыя справы рабілі разам. Друкавалі сумесныя артыкулы, адозвы, выступленні, асабліва пад час Вялікай Айчыннай вайны.

Дарэчы, жонкі ў паэтаў таксама былі адпаго узросту, і кожная з іх была маладзейшая за свайго мужа на дзевяць гадоў. Уладзіслава Францаўна і Марыя Дзмітрыеўна сябравалі сем’ямі. Колас меў трое сыноў, у Купалы, на жаль, дзяцей не было, але яны вельмі любілі бываць у доме Міцкевічаў (сапраўднае прозвішча Якуба Коласа), і заўсёды прыходзілі з падарункамі, нейкімі пачастункамі.

— Нават калі цётка Уладзя і дзядзька Янка куды выяззджалі, у тым ліку і ў замежжа, абавязкова прывозілі адтуль падарункі для дзяцей сваіх сяброў, — кажа Вера Міцкевіч. — А найбольш Купала любіў сярэдняга сына Коласа — Юрку, з чым звязана мноства сямейных гісторый.

Чытаць творы беларускіх песняроў параілі нашчадкі вядомага паэта беларусам. Бо ў іх — мудрасць.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем