У Вілейцы ўшанавалі памяць Пятра Машэрава
Мерапрыемства з нагоды 100-годдзя Пятра Машэрава прайшло ў Вілейскім Цэнтры эстэтычнага выхавання.Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі, звязанымі з Пятром Міронавічам, пасля чаго ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі, усталяванай 10 год таму на будынку, у якім пасля вызвалення Вілейкі размяшчаўся мясцовы абкам камсамола і дзе для былога арганізатара партызанскага руху распачалося мірнае жыццё. Напрыканцы сустрэчы паглядзелі дакументальны фільм, прысвечаны жыццю чалавека, з імем якога звязана цэлая эпоха ў лёсе Беларусі. Марыя КУЗАЎКІНАФота аўтара
Рекомендуем

