Меню

Сезон мяняецца разам з вірусамі. Інфекцыі становяцца больш разнастайнымі з цеплынёй

Сезон мяняецца разам з вірусамі. Інфекцыі становяцца больш разнастайнымі з цеплынёй
Фото: носят иллюстративный характер

На двары то вясна, то зіма, хоць каляндар паказвае другую дэкаду лютага. У гэтых умовах працяканне прастуднага сезону набывае свае асаблівасці. Па кампетэнтны каментарый мы звярнуліся ў Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя да загадчыцы аддзела эпідэміялогіі Анжэлы Галенчык.

Першае ж наша пытанне тычылася нашэння масак у крамах і на транспарце на ўласным прыкладзе і досведзе. Апынулася, што Анжэле Галенчык не ўласцівы празмерны прафесійны снабізм у гэтай справе. Прынамсі лекарка адзначыла, што носіць маску, толькі калі немагчыма выконваць сацыяльную дыстанцыю. Што да клопату пра ўласных родзічаў і сваё ўласнае здароўе ў выглядзе прафілактыкі, то Галенчык згадала ў якасці найпершых захадаў вакцынапрафілактыку і рацыянальнае харчаванне, а таксама, што немалаважна, захаванне рэжыму працы і адпачынку. Сярод іншага, насуперак пашыраным перасцярогам і сумневам доктарка выказала станоўчае стаўленне да прышчэпак для дзяцей ад каранавіруса.

Простуда

Галенчык таксама паведаміла, што на тэрыторыі Мінскай вобласці ў эпідэмічны сезон 2022-2023 года цыркулююць такія вірусы рэспіраторнай групы, як адэнавірус, рынавірус і рэспіраторна-сінцытыяльны вірус, а таксама вірусы грыпу H1N1 і грып В. Адразу заўважная адсутнасць у пераліку штамаў каранавіруса. Аднак нагодаў для турбот усё адно застаецца нямала, асабліва з улікам страты ранейшай дбайнасці, у тым ліку ў групах рызыкі. Гэтак загадчыца аддзела эпідэміялогіі перасцерагла, што лячэнне народнымі сродкамі павінна насіць дапаможны характар і накіроўвацца на аднаўленне сіл арганізма. Яна падкрэсліла, што такія пашыраныя спосабы прафілактыкі, як лазня і мёд, можна выкарыстоўваць, калі няма супрацьпаказанняў па здароўі.

Простуда

Распаўсюджаным выклікам для здароўя насельніцтва ў халодную пару году застаецца патрэба адразу пасля лячэння выйсці на працу або вярнуцца да навучання, хоць арганізм не аднавіўся. Тут Галенчык звярнула ўвагу на тое, што ў кожным канкрэтным выпадку неабходна атрымаць рэкамендацыі лекара з улікам узросту, спадарожных захворванняў і цяжару перанесенага захворвання. Уплыў менавіта гэтых трох «сланоў» на ўласнае здароўе варта ўлічыць кожнаму, хто пацярпеў ад прастуды ўзімку. Але зважайма і на выклікі наперадзе, калі цяплейшае надвор’е выносіць на паверхню адразу некалькі груп інфекцый. Сярод такіх груп загадчыца аддзела эпідэміялогіі вылучыла кішачныя інфекцыі і інфекцыі, выкліканыя ўкусамі кляшчоў. Урэшце, доктарка параіла не забываць і пра так званыя завозныя інфекцыі, якія трапляюць у Беларусь пераважна ў сувязі падарожжамі суайчыннікаў на адпачынак за мяжу.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59