Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Азіяцкі месяц Вікіпэдыі. Што трэба ведаць для ўдзелу ў марафоне

Азіяцкі месяц Вікіпэдыі. Што трэба ведаць для ўдзелу ў марафоне
Фото: открытый источник, носит иллюстративный характер

Ад 16 лістапада па 15 снежня 2022 году пройдзе вікімарафон, накіраваны на ўдасканаленне разумення азіяцкіх супольнасцяў Вікіпэдыі.

Мэта «Азіяцкага месяца» — павялічыць колькасць і якасць артыкулаў пра азіяцкія краіны па-беларуску. Кожны ўдзельнік, які створыць прынамсі 4 адпаведныя правілам артыкулы, атрымае адмысловыя пазнакі ад Суполкі ўдзельнікаў «АМВ». Улічваюцца новыя артыкулы пра Азію памерам прынамсі 3000 байтаў і 300 словаў. Пры гэтым, такія артыкулы не маюць быць спісамі.

Паводле правілаў, артыкулы мусяць:

  • стварацца ад 16 лістапада 2022 году а 0:00 паводле беларускага часу да 15 снежня 2022 году а 23:59;
  • змяшчаць прынамсі 3000 байтаў;
  • цалкам адпавядаць крытэрам значнасці;
  • падмацоўвацца надзейнымі крыніцамі, а сумнеўныя і супярэчлівыя цверджанні ў іх — спраўджвацца цытатамі;
  • мець прыстойны стыль мовы і не быць машынным перакладам;
  • не мець пазнакі праблемнасці;
  • быць змястоўнымі;
  • быць пра азіяцкую краіну або край;
  • правярацца іншымі арганізатарамі пры напісанні арганізатарам;
  • вызначацца мясцовым журы ў якасці прымальных.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59