Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Прэм’ера знакамітай Купалаўскай «Паўлінкі» адбылася 15 жніўня 1913 года ў Радашковічах

Прэм’ера знакамітай Купалаўскай «Паўлінкі» адбылася 15 жніўня 1913 года ў Радашковічах
Фото: из открытых источников

Разам з Вільняй і Санкт-Пецярбургам Радашковічы, што ў Маладзечанскім раёне, увайшлі ў тройку мясцін, дзе была пастаўлена камедыя «Паўлінка». Паказ яе прайшоў 15 жніўня 1913 года ў будынку мясцовай пажарнай дружыны. Дазвол на спектакль быў атрыманы толькі дзякуючы намаганням Аляксандра Уласава і самога Янкі Купалы.

З таго часу і пачалося сцэнічнае жыццё твора на радзіме. «Паўлінка» ўвайшла ў залаты фонд беларускай драматургіі і ўжо больш за стагоддзе не сыходзіць са сцэн прафесійных тэатраў, аматарскіх і самадзейных калектываў. Яна — сімвал Беларусі і адначасова візітоўка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Твор, які можна глядзець бясконца, бо, як ні старайся, а не нацешышся з першага разу ні сакавітай мовай герояў, ні іх жыццём, ні весялосцю ў забавах.

Жыхары Радашковічаў ганарацца, што менавіта іх продкі сталі першымі гледачамі камедыі. Менавіта адсюль яна пайшла ў жыццё, набыла вядомасць. І, напэўна, не выпадкова. З гэтымі мясцінамі звязана амаль усё жыццё Янкі Купалы. Тут, у вёсцы Вязынка, ён нарадзіўся, у Радашковіцкім касцёле – хрысціўся. Сюды, 109 гадоў таму, прыязджаў разам з сям’ёй, на прэм’еру камедыі, якая прайшла на беларускай мове.

У 2019 годзе спектакль «Паўлінка» атрымаў статус гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у рэпертуары Купалаўскага тэатра ён з 1944 года.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59