Меню

Тут спалучаюцца навука і мастацтва. У Мінску адкрылася антарктычная фотавыстаўка

Антарктическая выставка

16 красавіка ў галерэі «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі адбылося адкрыцце выстаўкі «Жывыя камяні Антарктыды», прымеркаванай да 70-годдзя Беларускага геаграфічнага таварыства. Экспазіцыю складаюць фотаработы палярніка Юрыя Рыгоравіча Гігіняка, першага беларускага біёлага на ледзяным кантыненце.

Прыйшло шмат навучэнцаў, былі і дарослыя. У час цырымоніі адкрыцця прадстаўнікі БГТ заклікалі школьнікаў прыгледзецца да прафесіі географа, а даследчык Ю. Р. Гігіняк параіў усім звярнуць асаблівую ўвагу на фатаграфіі «жывых» камянеў мудрагелістых форм, абточаных самой прыродай. Найбольш яскравыя эмоцыi у наведвальнікаў выклікалі выявы жывёльнага свету Антарктыды — цюленяў і пінгвінаў.

Работа выстаўкі плануецца да 21 траўня (апошняя дата можа быць скарэкціравана). На ўваходзе трэба аплаціць кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Вольга Балуканіце

выставка Арктическая
Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59