- 17.04.2022
- 15:44
- 537
Злёт маладых паэтаў Міншчыны пройдзе на Лагойшчыне. Расказваем, што трэба для ўдзелу

Абласны злёт «Слова Купалы да творчасці кліча» збярэ маладых паэтаў Міншчыны ў маі на Лагойшчыне. Такая інфармацыя змешчана на сайце абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.
Злёт будзе праводзіцца ў вёсцы Харужанцы Лагойскага раёна — гістарычнай мясціне, звязанай з творчай дзейнасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Удзел у форуме могуць прыняць маладыя людзі, здольныя да літаратурнай творчасці, ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Работы можна дасылаць на беларускай і рускай мовах.
Зрабіць гэта можна па электроннай пошце: puskinlib@gmail.com, ці на адрас: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна» (220005, г. Мінск, вул. Гікалы, 4). Арганізатары будуць чакаць лісты да 25 красавіка. Да ўдзелу не дапускаюцца работы, у якіх прысутнічае ненарматыўная лексіка, заклікі да экстрэмізму, прапаганда жорсткасці, а таксама матэрыялы, што парушаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
У матэрыялах-прадстаўленнях канкурсантаў павінны быць наступныя звесткі пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, месца вучобы або працы, фотаздымак 3х4 см, нумары кантактных тэлефонаў, электронны і паштовы адрас, творчыя работы на вольную тэму.
Журы, у складзе якога будуць вядомыя беларускія пісьменнікі, да 16 мая правядзе адбор дасланых конкурсных работ і вызначыць лепшыя творы. Іх аўтары і прымуць удзел у Свяце паэзіі, які адбудзецца 21 мая.
Таксама лепшыя работы ўвойдуць у зборнік «Слова Купалы да творчасці кліча».
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!