- 17.05.2022
- 12:59
- ( обновлено: 17.05.2022 11:41 )
- 1056
Алея подзвігаў была закладзена ў Пухавіцкiм раёне

Супрацоўнiкамi Пухавіцкага лясгаса ў гонар перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі сумесна з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, вучнямі мясцовых школ і ветэранамі Пухавіцкага раёна закладзена Алея подзвігаў.
Алея – з маладых саджанцаў рабіны на месцы пахавання партызан і мясцовых жыхароў ва ўрочышчы Баруслава. Месца гэтае знаходзіцца ў 7 км на паўночным усходзе ад вёскі Міжрэчча Пухавіцкага раёна.
Тут, у 20 магілах спачываюць рэшткі больш за 350 партызан брыгад «Полымя» і «1-ай Мінскай», якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашыстскімі захопнікамі ў 1941-1944 гг.
Няхай чырвоныя гронкі рабін цяпер назаўсёды будуць напамінам нам, жывым, аб подзвігу нашых вечных Герояў. Подзвігу - ў імя жыцця…
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!