Беларусы аб’ядналіся ў адной краіне — спрадвечная мара народа спраўдзілася
Спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася — яны аб’ядналіся ў адной краіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка на форуме «Гэта НАША гiсторыя!».
Мы вякамі жывëм на гэтай Богам прызначанай нам зямлі. Мы не жадаем чужога i нiколi не жадалi. Веліч і годнасць нашых продкаў заўсёды абуджаліся перад любымі пагрозамі і ніколі не будаваліся на прыніжэнні суседзяў.
Як я казаў, суседзi ад Бога. Мудрасць жыцця, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, — ні перад кім не кланяцца, жыць сваім розумам і са свайго мазаля. У Дзень народнага адзінства мы ўпэўнена кажам, што спрадвечная мара беларусаў спраўдзілася, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.
Мы аб’ядналіся ў адной краіне, у адной рэспубліцы. Ад сіняй стужкі Прыпяці да званоў полацкай Сафіі. Ад Камянецкай вежы і нёманскіх хваль да велічных Дняпра і Сожа. Паходню беларускай дзяржаўнасці запалілі ў старажытным Полацкім княстве і праз стагоддзі выпрабаванняў дзякуючы сіле духу нашых продкаў адрадзілі ў Мінску.
Пад светлым знакам нашага адзінства мы ўпэнена крочым у будучыню. Так будзе заўжды, заявіў Прэзiдэнт.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!