Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Адна базавая ратуе ад зносу. Колькі пустуючых дамоў прадаецца ў вобласці

Адна базавая ратуе ад зносу. Колькі пустуючых дамоў прадаецца ў вобласці
Фото: архіў «Мінскай праўды»

27 верасня 2021 года Мінскі аблвыканкам адобрыў рашэнне №844 «Аб адчужэнні пустуючых жылых дамоў у Мінскай вобласці», якое летась апублікавала «МП».

Мы пацікавіліся наконт прамежкавых вынікаў дзеяння рашэння ў галоўнага спецыяліста ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі і паліва Мінскага аблвыканкама Алены Спірчанковай.

— Рашэнне зацвердзілі на падставе 20-га пункта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 24 сакавіка 2021 г. №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы  з пустуючымі дамамі». Ім прадугледжвалася, што аблвыканкамы маюць права вызначаць населеныя пункты, на тэрыторыі якіх з улікам зацікаўленасці дзяржавы, мясцовых умоў і гаспадарчай эфектыўнасці пустуючыя дамы могуць выставіць на аўкцыён з пачатковай цаной продажу ў 1 базавую велічыню або прадаць без правядзення аўкцыёну за 1 БВ, — адзначыла Алена Спірчанкова. — Аблвыканкамы таксама атрымалі права вызначаць паселішчы, дзе такія дамы адчужаюцца толькі шляхам правядзення аўкцыёну. У выніку, паводле рашэння №844, Мінскі аблвыканкам уключыў у пералік такіх паселішчаў усе населеныя пункты Дзяржынскага, Мінскага, Слуцкага і Смалявіцкага раёнаў, а таксама большасць паселішчаў астатніх 18 раёнаў вобласці. У населеных пунктах тых 18 раёнаў пустуючыя дамы маглі выстаўляць на продаж за 1 БВ праз аўкцыён або без яго.

Пры выбары паселішчаў для продажу пустуючых дамоў за 1 БВ у разлік браліся найбольш нізкі кошт зямлі і аддаленасць ад транспартнай інфраструктуры, а таксама ранейшае безвыніковае выстаўленне на аўкцыён.

Пры выбары паселішчаў для продажу пустуючых дамоў за 1 БВ у разлік браліся найбольш нізкі кошт зямлі і аддаленасць ад транспартнай інфраструктуры

Алена Спірчанкова адзначыла, што сайты раённых выканаўчых камітэтаў змяшчалі пералік адпаведных пустуючых дамоў у вольным доступе, які напаўнялі паводле пастаноў судоў адносна  такой прыватнай маёмасці. Пры гэтым, паводле 8-га пункта Указа №116, райвыканкамы стваралі камісіі, якія абследавалі стан жылых дамоў прынамсі двойчы на год. 1 студзеня 2023 года Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі плануе  запусціць у Сеціве «Адзіны рэестр пустуючых дамоў» з напаўненнем ад райвыканкамаў. Такі рэестр павінен  стварацца на аснове дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці», а вольны доступ да яго райвыканкамам будзе забяспечваць РУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

Алена Спірчанкова заўважыла, што колькасць выяўленых пустуючых дамоў у Мінскай вобласці ўстойліва расце. За ІІІ квартал 2022 года яна  павялічылася на 562 — да 1643. Адначасова з рэестра выключылі 554 дамы, з іх 342 — у выніку зносу і 85 — праз продаж, у тым ліку 54 — за 1 БВ. Яшчэ 80 дамоў прызналі вымарачнай маёмасцю або перадалі ў гаспадарчае падпарадкаванне ЖКГ. Пры гэтым 32 пустуючыя дамы знаходзіліся ў продажы. Больш за ўсё пустуючых дамоў выяўлена і знесена ў Уздзенскім раёне — 220 і 199 адпаведна. Прадалі ж найбольш у Клецкім раёне — 23 дамы, з якіх 20 — за 1 БВ. У продажы заставаліся пустуючыя дамы ў 10 з 22 раёнаў Мінскай вобласці. Пасля запуску «Адзінага рэестра пустуючых дамоў» у 2023 годзе чакаецца далейшае павелічэнне іх колькасці  сярод выяўленых і выстаўленых на продаж. Таксама гэта мусіць палепшыць даступнасць адпаведных звестак для зацікаўленых грамадзян і паскорыць продаж адпаведных дамоў, каб пазбегнуць іх зносу. Досвед Клецкага раёна сведчыць пра перспектыўнасць выстаўлення большай колькасці незапатрабаванай нерухомасці за 1 БВ.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59