Мядзельчанін змайстраваў арган з паперы (відэа)
Ролік, выкладзены мужчынам на сваім youtube-канале, ужо паглядзела 262 тысячы карыстальнікаў. Многія цікавяцца арганам, які мужчына змайстраваў з паперы.Мадэляваннем Аляксей захапіўся яшчэ ў школьныя гады. Дзякуючы часопісу «Юны тэхнік» і дадатку да яго хлопчык майстраваў свае першыя простыя мадэлі. Наўрад ці ён здагадваўся, што гэта захапленне пяройдзе з ім і ў дарослае жыццё.Ідэя зрабіць арган з паперы, як прыгадвае Аляксей, прыйшла выпадкова — спачатку мужчына разважаў над прапановай жонкі змайстраваць папяровую музычную шкатулку. Крыніца: Край.бай