Меню

Зберагчы і развіць ідэі Лукашэнкі — аб перспектывах развіцця «Белай Русі»

Фото: из открытых интернет-источников

18 чэрвеня адбыўся ІV-ы з’езд Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», у працы якого прынялі ўдзел 490 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Па выніках з’езду была зацверджана новая Праграмма грамадскага аб’яднання, а такасама абраныя кіруючыя органы – Цэнтральная кантрольна-рэвізійная Каміссія і Рэспубліканскі Савет «Белай Русі», у склад якога ўвайшлі 103 чалаекі, уключаючы вядомых палітычных экспертаў, грамадскіх дзеячоў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый нашай краіны.

Але найбольш важнай падаецца навіна аб поўнай замене складу вышэйшага кіраўніцтва арганізацыі. Так, агульнагалосным рашэннем дэлегатаў з’езду Старшыней РГА «Белая Русь» быў абраны 49-гадовы навуковец, доктар філасофскіх навук Алег Раманў, які на сённяшні дзень займае пасаду рэктара Полацкага Дзяржаўнага Універсітэта.

Патрэбна адзначыць, што адразу пасля абрання на пасаду Раманаў заявіў, што «Белая Русь» гатова да рэалізацыі задачы па стварэнню палітычнай партыі.

Падаецца, што такі падыход новага кіраўніцтва з’яўляецца правільным і адпавядае традыцыйнаму курсу грамадскага аб’яднання, што ад самага дня ўтварэння 17 лістапада 2007 года не хавала мэтаў патэнцыяльнай трансфармацыі ў палітычную партыю.

«Белая Русь»: стварыць партыю і захаваць грамадскае аб’яднанне?

Аднак, існуе меркаванне, што ў дадзеным выпадку патрэбна дзейнічаць асцярожна, што не азначае маруднасць, але прадугледжвае неабходнасць дасведчанага палітычнага аналізу, якім павінна суправаджацца кожнае рашэнне ў вобласці партыйнага будаўніцтва.

Некалі, абмяркоўваючы тэму стварэння партыі на базе «Белай Русі», Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка слушна адзначыў, што «партыя павінна стварацца знізу», гэта значыць, што адпаведны імпульс мусіць зыходзіць ад грамадства, ад народу, а не ад купкі чыноўнікаў ды начальнікаў.

Такі падыход Прэзідэнта застаецца актуальным і да нашага часу, хоць абставіны вакол і ўнутры Беларусі моцна змяніліся за два апошнія гады.

Між іншым, згодна ўнутранных сацыялагічных даследванняў, праведзенных сярод удзельнікаў РГА «Белая Русь», толькі 32% сяброў арганізацыі зацікаўленыя далучыцца да шэрагаў палітычнай партыі. Пры гэтым, «Белая Русь» на сённяшні момант мае больш за 190 тысяч чальцоў і бачыцца мэтазгодным не пазбаўляць дзесяткі тысяч людзей права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці без інфільтрацыі ў актыўную палітычную барацьбу. Але гэтаксама мэтазгодна прадаставіць права ўдзелу ў палітычным жыцці ў форме партыі тым актывістам (больш за 60 тысяч чалавек), што гатовы і імкнуцца выйсці за межы грамадскага аб’яднання.

Такім чынам, найбольш адэкватным бачыцца падыход, калі адпаведная партыя будзе стварацца не замест «Белай Русі», а разам з «Белай Руссю», як шырокая патрыятычная кааліцыя здаровых сіл нашай краіны.

Гэта дазволіць зберагчы грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», якое працягне асветніцкую, гуманітарную, адукацыйную дзейнасць, захавае магчымасць для ўдзелу дзяржаўных служачых, што згодна дзейснаму заканадаўству не маюць права членства ў палітычных партыях. Адначасова грамадскае аб’яднанне бдзе своеасаблівым кадравым рэзервам, адкуль жадаючыя змогуць прыяднацца да палітычнага жыцця.

Дзеля будучыні: зберагчы і развіць ідэі Лукашэнкі

Акрамя таго, найважнейшым пытаннем, адказ на якое патрэбна знайсці адказ яшчэ да пачатку практычных крокаў па стварэнні партыі, з’яўляецца разуменне міссіі, задач і асноўных ідэяў будучай палітычнай сілы. Безумоўна «Белая Русь» з’яўляецца прапрэзідэнцкай арганізацыяй, таму і партыя, створаная на такім фундаменце, мусіць быць партыяй прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

У стратэгічным разрэзе справа ідзе не толькі аб падтрымцы Прэзідэнта на сучасным этапе, але аб захаванні і развіцці ідэяў Аляксандра Лукашэнкі ў будучыні, каб менавіта гэтыя ідэі забеспечвалі развіцце беларускай дзяржавы на доўгатэрміновую перспектыву.

Яб якіх ідэях ідзе гаворка? Што такое ідэі Аляксандра Лукашэнкі? Калі коратка, то па-першае, гэта сацыяльная справядліваць. Па – другое, гэта стабільнае суверэннае развіццё, эканамічны прагматызм, мір і вяршынства Закона.Нарэшце, гэта славянская еднасць і саюз з братняй Расіяй.

Падаецца, што пад такой праграмай падпішацца кожны сумленны беларус, а такіх грамадзянаў абсалютная большасць у нашай краіне. Такім чынам, пазітыўную палітычную будучыню партыі з удзелам «Белай Русі» можна прагназаваць. Галоўнае, каб гэтая партыя стала сапраўдным інструментам народа, а не паўтарала памылак асобных краін, калі «партыі ўлады» становяцца бездушнымі палітычнымі сімулякрамі ды прадстаўляюць сінекуры былым высокім чыноўнікам.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59