Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Развітальныя песні над Ельняй

Развітальныя песні над Ельняй

Ельня — ландшафтны заказнік у Міёрскім раёне на Віцебшчыне. Тут знаходзіцца самае вялікае верхавое балота Беларусі — пятае па велічыні ў Еўропе. Гэтай мясціне каля дзевяці тысяч гадоў. Старажытная, некранутая і маляўнічая Ельня — прытулак для 130 відаў птушак. Тут кормяцца каля шасці тысяч чорных журавоў перад вандроўкай у цёплыя краіны. Іх тужлівае восеньскае клекатанне-развітанне з радзімай прымушае спыніцца, зірнуць на неба і задумацца пра вечнасць.Восень½ Дождж½ Вецер½ Апошнія кветкі½ Паўраспранутыя дрэвы½ Схаванае недзе там, за аблокамі, сонца½Сонца не развітваецца з зямлёй. Сонца ёсць і будзе. Прыйдзе час — і яно зноў сагрэе замерзлае балота і пакліча журавоў вярнуцца з заморскіх берагоў туды, дзе цішыня, балота, прыгажосць½Зміцер АрцюхФото: Святлана Курэйчык