Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Землекарыстанне — за паўцаны. Абноўлены кодэкс набудзе сілу з новага года

Землекарыстанне — за паўцаны. Абноўлены кодэкс набудзе сілу з новага года
Фото: Светлана Курейчик

18 ліпеня 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб змяненні кодэксаў», які быў абнародаваны 22 ліпеня. Даведаліся, што набудзе сілу з 1 студзеня 2023 года.

Згодна з 97-м артыкулам абноўленага Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі Мінскі абласны выканаўчы камітэт і Дзяржаўны камітэт па маёмасці разам з інстытутам «Белдзіпразем» і раённымі выканаўчымі камітэтамі вобласці правялі практычна суцэльную інвентарызацыю зямель на тэрыторыі Міншчыны. Па кампетэнтны каментарый мы звярнуліся да начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Мінаблвыканкама Сяргея Шымука.

Мэтай інвентарызацыі было выяўленне самавольна занятых зямель, участкаў з перавышэннем плошчы, з выкарыстаннем не па прызначэнню і без пасведчання аб праве на зямлю пры наяўнасці дакументаў на дом. Сярод звыш 250 000 участкаў, інвентарызаваных у Мінскай вобласці, на 106 299 (42%) з іх выявілі 7 відаў парушэнняў агульным ахопам 14 311 га. Найбольш распаўсюджаныя парушэнні: 1) самавольны агарод — 35 477 (33% ад агульнай колькасці па вобласці) выпадкаў; 2) адсутнасць пасведчання аб праве на зямлю пры наяўнасці тэхнічнага пашпарта на дом і ўпамінання  ў пагаспадарчай кнізе — 33 686 (32%); 3) вонкавая агароджа — 23 478 (22%); 4) самавольная пабудова з агароджай — 5465 (5%); 5) адсутнасць аформленай фіксацыі межаў — 5378 (5%); 6) самавольная пабудова без агароджы — 2355 (2%); 7) самавольнае размяшчэнне тратуараў на землях паселішча — 460. Сяргей Шымук заўважыў, што з 1 студзеня 2023 года ў  адпаведнасці з абноўленым Кодэксам  Беларусі аб зямлі можна будзе  набыць зямельны ўчастак за палову ад кадастравай вартасці, калі зямлёй карыстаюцца без дакументаў, але маюць тэхпашпарт на дом. Каб зафіксаваць межы ўчастка, варта звярнуцца ў сельскі выканаўчы камітэт або бюро тэхнічнай інвентарызацыі. Цана фіксацыі межаў з новага года складзе 210 рублёў. Рэгістрацыя зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць без абмежаванняў каштуе 48 рублёў, з якіх 1 базавая велічыня (32 рублі) — на саму рэгістрацыю, палова БВ (16 рублёў) — на аплату дзяржаўнай пошліны. Пры гэтым выдадуць адпаведнае пасведчанне і бясплатна складуць план участка. Урэшце, пры фіксацыі мяжы ёсць магчымасць павялічыць плошчу ўчастка. З улікам пашыранасці парушэнняў даецца тры гады для афармлення дакументаў на зямлю за палову яе кадастравай вартасці.

Інфаграфіка Святланы Курэйчык

Сяргей Шымук таксама  паведаміў: ініцыятарам паправак у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі  ў 2020 годзе выступіў Слуцкі райвыканкам. Тады за год узаконілі 120 самавольна пашыраных участкаў. У 2021 годзе Мінскі аблвыканкам падтрымаў гэтую ініцыятыву, у адпаведнасці з якой праз Прэзідэнта ўзаконілі яшчэ 150 такіх зямельных участкаў. Вынікам гэтых захадаў стала даручэнне Савету Міністраў Беларусі, а затым і Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці распрацаваць папраўкі ў сам Кодэкс аб зямлі. Цягам 10 месяцаў 2022 года за ўзаконьванне 640 участкаў у Мінскай вобласці выручылі 19 млн рублёў. Пры гэтым органы мясцовага самакіравання разлічваюць не столькі папоўніць бюджэт шляхам продажу зямельных участкаў за паўцаны, колькі нарасціць падатковую базу мясцовых бюджэтаў за кошт павелічэння плошчы, абкладзенай зямельным падаткам. Падатковыя адлічэнні ў мясцовы бюджэт, хоць і меншыя за сумы  сродкаў ад продажу зямлі, але гарантуюць мясцоваму самакіраванню ўстойлівую крыніцу паступленняў для забеспячэння мясцовай інфраструктуры ў выглядзе аўтадарог і бальніц, паліклінік і школ.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59