Год гістарычнай памяці – добрая магчымасць у чарговы раз звярнуцца да мінулага сваёй краіны, да яе важных падзей, традыцый, да дзейнасці знакамітых землякоў. Яшчэ важней – на прыкладзе паказаць маладому пакаленню, што гісторыяй трэба цікавіцца, яе трэба ведаць, паважаць і помніць. Як гэта робяць у сваіх сем’ях жыхары і госці Мінска? Даведаемся зараз.

Ангеліна Дзямешка, страхавы агент:

— У нас з мужам двое дзяцей. Старэйшай ужо 11 гадоў, і мы расказваем ёй, што ўрокам гісторыі трэба надаваць асаблівую ўвагу. Гэта не проста адзін з прадметаў у школе. Гэта наша мінулае, наша гордасць, урокі жыцця і памяць. Малодшаму сыну 5. Яму цікава слухаць аб вайне, аб подзвігах нашых салдатаў. Нядаўна ў садку ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці. Пакрыху і яму даносім аб важнасці падзей мінулых часоў. Безумоўна, усё пачынаецца з сям’і: помнім мы – помняць нашы дзеці.

Ганна Цімошак, школьніца:

— Ведаць гісторыю сваёй краіны трэба абавязкова! На шчасце, бацькі кажуць мне аб гэтым з самага маленства. Я вельмі люблю вывучаць дзейнасць нашых знакамітых землякоў. Да прыкладу, зусім нядаўна разам з аднакласнікамі ўдзельнічалі ў конкурсе “Шляхамі творцаў”, прысвечанага Вялікай Айчыннай вайны і яе адлюстраванню ў творах Васіля Быкава. А якія цікавыя творы Івана Шамякіна, Аркадзя Куляшова, Івана Мележа..! Колькі таленавітых людзей узрасціла наша зямля!

Юлія Валчок, прадпрымальнік:

— Мы мнагадзетныя бацькі і з самых ранніх гадоў стараемся паказваць дзецям традыцыі нашай краіны, расказваць аб яе гісторыі, знаёміць з гераічнымі месцамі. Ужо наведалі з імі Хатынь, Курган Славы. Зусім нядаўна ездзілі на лінію Сталіна, у Станькава. У бліжэйшых планах – экскурсія ў Брэсцкую крэпасць. Пасля такіх паездак па-іншаму ставішся да жыцця, вучышся шанаваць і помніць гісторыю, перадаеш гэтыя цэннасці будучаму пакаленню.

Сяргей Варачаеў, работнік гарводаканала:

— Цікаўлюся гісторыяй з самага дзяцінства. Асабліва падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Мае дзяды ваявалі. Абодва былі ў палоне ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Зараз іх ужо няма побач з намі, аднак аб іх мужнасці расказваю свайму сямігадоваму сыну. Упэўнены, што ён ніколі не забудзе аб гераізме сваіх продкаў і будзе передаваць гэту памяць наступным пакаленням. Мы часта разам глядзім дакументальныя і мастацкія фільмы аб вайне, чытаем кніжкі, на 9 Мая ўскладваем кветкі да помнікаў загінуўшым. Мы, дарослыя, павінны рабіць усё магчымае, каб нашы дзеці помнілі і шанавалі гісторыю сваёй краіны, свайго народа!

Апытанне правяла Дзіяна Бычкова

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!