Меню

У дні фестывалю песні і паэзіі абласны тэатр у Маладзечне пакажа чатыры спектаклі

У дні фестывалю песні і паэзіі абласны тэатр у Маладзечне пакажа чатыры спектаклі

Спектаклі для дзяцей і дарослых пакажа ў рамках XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне.

10 чэрвеня ў 11:00 юных гледачоў чакае музычная казка-жарт па п’есе Сяргея Казлова ў перакладзе Юрыя Куліка “Нельга нам без сябра”. Спектакль, а ісці ён будзе на беларускай мове, раскажа пра Парася, якое спявае. Шкада толькі, што ў вёсцы ніхто ў гэта не верыць. Больш таго, таленавітаму падсвінку пагражае невясёлая перспектыва ператварыцца ў пачастунак да святочнага стала ў гонар яго гаспадыні. Добра, што наш герой зусім не з тых, хто паддаецца злому лёсу! Ён уцякае ў лес, дзе сустракае вернага сябра — Зайца. Разам таварышы перамагаюць злога Ваўка, пераадольваюць перашкоды і пераконваюць усіх прызнаць цудоўны талент Парасяці-спевака!

“Сцеражыся, Леапольд!” — казка-гульня па матывах п’есы Аркадзія Хайта “Дзень нараджэння ката Леапольда”, якую Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне пакажа 11 чэрвеня (11:00). Доўжыцца спектакль — гадзіну.

Ну, а дарослага гледача чакаюць спектаклі “Дядюшкин сон” па п’есе Фёдара Дастаеўскага (11 чэрвеня ў 15.00) і гістарычны дэтэктыў, заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся ў пачатку XVII стагоддзя ў Мінскім ваяводстве, — “Сёстры Дастаеўскія” (10 чэрвеня, у 18:00 г.).

— Заблытанае злачынства расследуе вядомы ў той час земскі суддзя Андрэй Станкевіч, якога называюць беларускім Шэрлакам Холмсам, — анансуе спектакль кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Таццяна Князева. — За час сваёй кар'еры суддзя заслужыў рэпутацыю прыстойнага, непадкупнага чалавека і выдатнага прафесіянала. У маёнтак ён прыязджае са сваім адданым і правераным сакратаром і памочнікам Феліксам Віславухам. Аднойчы суддзя выратаваў яго ад смяротнага прысуду, за што Віславух пакляўся служыць верай і праўдай свайму ратавальніку. Пад падазрэннем аказваецца ўсё блізкае акружэнне забітага — Казімір, родны сын ад першага шлюбу, удава Марына Карловіч (у дзявоцтве — Дастаеўская), яе родная сястра Раіна Дастаеўская, кіраўнік маёнтка… Глядач стане сведкам мноства цікавых сюжэтных паваротаў і паспрабуе адгадаць: хто ён, гэты выкрутлівы злачынец?

Спектакль ідзе на беларускай мове, працягласць — 2 гадзіны 15 хвілін.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Файлы cookie
Информационное агентство "Минская правда" использует на своём сайте анонимные данные, передаваемые с помощью файлов cookie.
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59