Маладзечанец разводзіць сімвалаў надыходзячага года
Павел трымае ў руках пеўня паўлаўскай пароды. Фота Наталлі Тур.«Певень ты гамбургскі», — для маладзечанца Паўла Асіповіча гэта не лаянка з аднаго вядомага кінафільма, а зварот да аднаго з яго шматлікіх гадаванцаў.Павел Асіповіч займаецца развядзеннем пеўняў розных парод. У яго гаспадарцы ёсць і гамбургская, і паўлаўская, і парода маранаў.Пра кожнага пеўня Павел расказвае з любоўю, але прызнаецца, што ўлетку суседзі скардзяцца, што яго шматгалосны хор перашкаджае спаць.- Гэта цяпер у мяне 15 пеўняў і 80 курыц. Летам было каля 50 пеўняў. І ўсе яны спявалі круглыя суткі, — гаворыць Павел.Наталля ТУР, «Рэгіянальная газета»