Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Руіны Пакроўскай царквы ў Дудаковічах

Руіны Пакроўскай царквы ў Дудаковічах

Некалі ўладальнікам вёскі Дудаковічы (Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) быў Іван Дуда, вядома гэта яшчэ з 1506 г.

У 1824 годзе манахамі дамініканскага ордэна ў вёсцы быў пабудаваны мураваны касцёл. Але пасля 1831 г. касцёл перайшоў да праваслаўных вернікаў.

Потым касцёл разабралі і на яго месцы ўзвялі новую царкву ў візантыйскім стылі. Працавала яна да 1917 года, пасля доўгі час будынак выкарыстоўвалі як збожжасховішча. Але дахпачаў працякаць, рамантаваць яго не сталі.

У 90-х мясцовыя жыхары пачалі збіраць грошы на рэстаўрацыю, аднак  з гэтага нічога не выйшла…

Рекомендуем