Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

І з Максімавай крыніцы напіцца: свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пройдзе на Маладзечаншчыне

І з Максімавай крыніцы напіцца: свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пройдзе на Маладзечаншчыне
Фото: автора

Гасцінна расчыніўшы свае дзверы, старасвецкі фальварак Ракуцёўшчына, што на Маладзечаншчыне, зноў збірае сваіх сяброў.

30 ліпеня ў 15:00 тут адбудзецца штогадовае свята паэзіі і песні, пад час якога ўдзельнікі і госці пройдуцца беларускімі сцяжынкамі паэта Максіма Багдановіча, атрымаюць асалоду ад сонца, лета, новых знаёмстваў, а таксама добрых вершаў, песень і музыкі.

Ракутёвское лето
Сцяжынкамі Максіма Багдановіча

Толькі два летнія месяцы правёў у гэтых мясцінах малады паэт з Яраслаўля. Тым не менш, яны сталі вырашальнымі на шляху творцы, бо менавіта тут, на зямлі продкаў, Максім Багдановіч адчуў сябе беларускім паэтам. «Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!» — так назваў ён гэты час. А Ракуцёўшчынскім творчым здабыткам сталі цыклы вершаў «Старая Беларусь», «Места», паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».

Ракутёвское лето
«Фальварак Ракуцёўшчына»

Музейны комплекс «Фальварак Ракуцёўшчына» пачаў пісаць сваю гісторыю 27 ліпеня 1994 года. У першую чаргу тут аднавілі дом арандатара, дзе летам 1911 года жыў паэт, а пасля ўжо, з дапамогай тыпалагічных арыгінальных прадметаў пастараліся перадаць атмасферу сядзібы, стварыць паэтычны настрой, расказаць пра адзін з самых творча насычаных перыядаў будучага класіка беларускай літаратуры.

Ракутёвское лето
30 ліпеня адбудзецца штогадовае свята паэзіі і песні

Арганізатары фэсту, у ролі якіх выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, рыхтуюць мноства цікавых лакацый на розны густ і ўзрост: сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам, музычныя выступленні творчых калектываў, творчыя заданні, інтэрактывы і квэсты, займальныя лекцыі і майстар-класы. Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59