Наша месца сілы падтрымлівае нас. Як у вёсцы Заямнае Стаўбцоўскага раёна адзначылі свята вуліц
Яе вялікасць — малая Радзіма, прымае нас безумоўна. Як маці сваіх дзяцей. Гэта не толькі тое месца, якое пазначаецца ў афіцыйных дакументах пры нараджэнні, гэта месца застаецца з намі праз усё жыццё. У сэрцы. Дзе б мы не былі, у якіх краінах не падарожнічалі б, мы міжволі не, не, і ўзгадаем пра яе, калі, напрыклад, пазіраем на аблокі, ці як ўзыходзіць ранішняе сонейка, альбо як у траве звіняць улетку конікі…
Наша месца сілы падтрымлівае нас, і дапамагае нам крочыць па жыцці далей.
Шмат у каго на слыху мерапрыемствы, такія як свята вёскі. З 2014 года ў Стаўбцоўскім раёне пачалі ладзіць у тым ліку і свята вуліц. Так робяць, калі, напрыклад, вуліца мае працягласць у некалькі кіламетраў.
Менавіта сёння такая урачыстасць прайшла ў вёсцы Заямнае.
Сам населены пункт вядомы з сярэдзіны 16 стагоддзя, дакладней з 1572 года. Заямнае ўзгадваецца ў летапісах колішніх магнатаў.
Калі ж зазірнуць яшчэ далей, як кажуць, у сівую даўніну, то недалёка ад вёскі, на берагах слыннага Нёмана, у 11-1 ст.да н.э. былі стаянкі нашых далёкіх прашчураў. Але ж на гэтым пра мінулае і годзе.
Сёння ў Заямным гучна прайшло свята вуліц Сацыялістычная, Лугавая і Наднёманская.
Рыхтаваліся да яго загадзя. Акрамя кіраўнікоў мясцовага самакіравання: старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Шэсцеля і старшыні Заямнаўскага сельвыканкама Уладзіміра Гарохавіка, супрацоўнікаў Стаўбцоўскага раённага цэнтра культуры, у арганізацыі свята прымалі: Зінаіда Камароўская, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, былая дырэктарка Дзяржаўнага літаратурнага музея Якуба Коласа, жыхарка в.Заямнае, і іншыя актыўныя жыхары.
Як распавяла Зінаіда Мікалаеўна, перад пачаткам падрыхтоўкі да свята вуліц яна ўвогуле для сябе па-іншаму ўбачыла сваіх аднавяскоўцаў!
— Гэта цудоўныя, неверагодна таленавітыя і адказныя людзі. Як толькі стала вядома, што ў вёсцы пройдзе такое мерапрыемства, дзяўчаты тут жа ж пачалі абмяркоўваць своеасаблівы план-сцэнар! Хто і што прыгатуе, якія песні прагучаць і праспяваюць гасцям. А як закранулі тэму сямейных скарбаў, якія праз некалькі пакаленняў захаваліся і дайшлі да нашых дзён, то, паверце, такія рарытэты не сорамна паказаць і на статусных выставах.
Сапраўды, непаўторная прыгажосць, створаная калісьці даўно крапатлівымі рукамі жанчын: прабабуль і бабуль нашых сучасніц. Гэта настольнікі, прасціны, навалочкі, рушнікі, сурвэткі. З хатніх прыладаў — прасніцы, калаўроты, верацёны, драўляныя цыркулі… без якіх не абыходзілася ніводная вясковая гаспадарка, і іншыя рэліквіі. Сёння гэта змаглі пабачыць жадаючыя на аглядзе падворкаў, на якіх збіралася па некалькі сям’яў, і на якіх віталі гасцей вершамі, расповядамі пра традыцыі сваіх бацькоў, частавалі ўласна прыгатаванымі традыцыйна беларускімі стравамі і прысмакамі.
Адкрываючы афіцыйную частку мерапрыемства, старшыня райсавета Сяргей Яўгеньевіч Шэсцель павіншаваў прысутных з такой значнай падзеяй, якая, дарэчы, на Стаўбцоўшчыне праходзіць у 103 раз.
— У кожнага з нас ёсць свая малая Радзіма, месца, дзе мы нарадзіліся, упершыю ўбачылі свет, і тая сцяжынка, якая вядзе нас да бацькоўскай хаты. Для вас, паважаныя, ваша вёска Заямнае, тое месца, дзе жывуць сапраўды шчырыя, адкрытыя, таленавітыя, мы сёння пераканаліся – гасцінныя людзі, якія ўмеюць добра працаваць, а на свяце — добра адпачываць.
Для ўсіх вас — добрая нагода пабачыцца, павітацца і выказаць добрыя словы адзін аднаму.
Я перакананы, што сёння галоўнае месца на свяце належыць ветэранам працы, якія ў пасляваенныя гады стварылі вось гэты цвёрды эканамічны падмурак мясцовых арганізацый, паказаўшыя прыклад таго, як трэба ставіцца да сваёй радзімы, да месца свайго пражывання і захоўваць свае традыцыі.
Ад імя кіраўніцтва Стаўбцоўскага раёна Сяргей Шэсцель павіншаваў са святам, пажадаў усім дабрабыту, здароўся, мірнага неба. Заямнаму, і ў прыватнасці гэтым тром вуліцам, як і ўсяму Стаўбцоўскаму раёну – далейшага росквіту і развіцця .
— Ведаеце, я несумняваюся, што сённяшняе свята стане такім магутным штуршком да таго, каб у наступным годзе вось гэта вуліца Сацыялістычная стала заасфальтавана, — дадаў напрыканцы выступу старшыня раённага Савета дэпутатаў, чым выклікаў непадробную радасць у вяскоўцаў!
Віншуючы жахароў, старшыня сельвыканкама Уладзімір Гарохавік зазначыў, што такія святы ў вёсках патрэбны, тым больш у такіх вялікіх, як Заямнае.
— Сегодня здесь проживает 871 человек, в агрогородке 378 подворий, 64 дачи, — и этот праздник посвящается всем! Всем, кто здесь родился, вырос, кто здесь построился и живет, всех, кто считает Заямное своей малой Родиной.
— В год 80-летия освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков нельзя не сказать и о тех, кто ценой своей жизни приближал победу в Великой Отечественной войне. 88 жителей Заямного ушли воевать с врагом. 51 из них не вернулся.
У сваёй прамове старшыня ўзгадаў, што ў Заямным жылі і працавалі 19 ардэнаносцаў, у тым ліку і Ганна Шчэцька — Герой Сацыялістычнай працы, Зінаіда Камароўская, Заслужаны дзеяч культуры, якая ўзнагароджана Прэміяй Прэзідэнта Беларусі і медалём Францыска Скарыны, Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, які таксама ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
— Мы должны о них знать и ими гордиться!
Не прамінуў старшыня заўважыць і такую прыемную акалічнасць, што сёлета, як ніколі, у Заямным шмат гнёздаў буслоў, и шмат вывелася буслянят:
— Когда-то говорили, где селится много аистов — там живут хорошие люди! То, что мы видим сегодня с вами, — прямое тому подтверждение!
Трэба дадаць, што падчас такіх мерапрыемстваў традыцыйна свае падзякі шлюць лепшым працаўнікам і кіраўнікі прадпрыемстваў, на якіх працуюць жыхары населеных пунктаў.
Не стала выключэннем і свята вуліц у Заямным. Падзякі і падарункі ветэранам працы, людзям адданым сваёй прафесіі даслалі такія прадпрыемствы як “Профі-Аграцэнтр”, Стаўбцоўская раённая бальніца, паштовае аддзяленне, Заямнаўская сярэдняя школа, Райаграсервис, ПМК-233, ДЭУ-62, ДРСУ-135, прадстаўнікі прафсаюзаў і ветэранскай арганізацыі. Дарэчы, самы сталы і самы маленькі жыхары Заямнага, і яны атрымалі свае падарункі.
Свята суправаджалі работнікі раённага цэнтра культуры, творчыя калектывы в.Шашкі «Гарэзы”, і Дзяржынскага раёна.
На свяце таксама можна было падсілкавацца, набыць ваду, і ўвогуле вельмі разнастайна адпачыць!
Аўтар: Таццяна Конюх