Меню

Як зарабіць больш за 200 рублёў за 18 дзён, ведаюць школьнікі Крупшчыны

Школьники зарабатывают деньги
Фото: фото автора

Выдатная магчымасць зарабіць больш за 200 рублёў за 18 дзён ёсць у крупскіх школьнікаў. Такі шанс юнакам і дзяўчатам прадаставіла Крупскае раённае КУП «Жылцеплабуд». Гэтым летам тут плануюць прыняць каля 100 дзяцей у тры змены.

Знайсці юных крупскіх працаўнікоў даволі проста: па ярка-салатавай спецвопратцы. Рабяты фарбуюць бардзюры, убіраюць смецце, скошаную траву, садзяць кветкі і праполваюць клумбы, карацей, працуюць на карысць роднага горада.

Лагер працы і адпачынку

Як расказала старшы інспектар па кадрах КУП «Жылцеплабуд» Таццяна Гаро, праца падлеткаў рэгламентавана: працоўны дзень пачынаецца ў 9 гадзін раніцы і заканчваецца ў 13 гадзін дня. Усе работы вядуцца на тэрыторыі горада і накіраваны на яго добраўпарадкаванне. У складзе працоўнага атрада зараз працуе 15 вучняў з СШ №3 города Крупкі. Усяго ж тут за лета прымуць каля 100 чалавек, як з атрадаў летняга лагера працы і адпачынку, так і студэнцкіх.

Лагер працы і адпачынку

— Школьнікаў пачалі прымаць на працу на летніх канікулах каля шасці гадоў назад, — узгадвае Таццяна Гаро. — Асноўная мэта — выхаваўчая. Дзеці павінны разумець, што грошы так проста ніхто не атрымлівае, іх трэба зарабіць. Плюс да ўсяго, у нас дзеці вучацца шанаваць не толькі сваю працу, але і паважліва ставіцца да працы іншых людзей.

Лагер працы і адпачынку

Вопыт сумеснай работы паказаў выдатныя вынікі. Каб даць магчымасць усім жадаючым дзецям папрацаваць, вырашылі арганізаваць работу на працягу ўсяго лета, а гэта тры змены. Прычым, многія юнакі і дзяўчаты, якія працавалі ў першай змене, застаюцца і на другую. А ў наступным годзе разам з імі прыходзяць і іх сябры, аднакласнікі. Сярод такіх Аляксандра Афанасьева. Кожнае лета яна працуе — разам з матуляй і сястрычкамі збірае ў лесе грыбы і ягады, а потым здае. А у гэтым годзе дзяўчынцы споўнілася 14 гадоў і яна вырашыла паспрабаваць сілы ў працоўным атрадзе пры школе. Кажа, тут падабаецца, ды і аплата дастойная. Яна разам з аднакласнікамі і сябрамі займаецца добраўпарадкаваннем роднага города на базе КУП «Жылцеплабуд».

— У маёй сям’і сем дзяцей, — здзіўляе дзяўчынка. — Працы я не баюся, дапамагаю маме даглядаць дзяцей, асабліва малодшага браціка Сяргея. Яму яшчэ годзік.

Саша падзялілася, што пасля лагера збіраецца разам з дзвюма сёстрамі ехаць у санаторый «Богатырь». Таму частку грошай плануе патраціць там, а за астатнія купіць школьную сукенку.

Заплаціць ёй паабяцалі больш за 200 рублёў. Пагадзіцеся, аплата дастойная. Таму і працуюць рабяты старанна і добрасумленна: ёсць стымул. Да таго ж, тут заробак выплачваецца не штодня, дзейнічае так званая назапашвальная сістэма: адпрацаваў месяц — атрымай паўнавартасную заработную плату.

Лагер працы і адпачынку

— Атрымаўшы на рукі вялікую суму грошай, дзіця вучыцца правільнаму карыстанню грошаў, развіваючы ў сабе беражлівасць, эканомнасць і сур’ёзны падыход да тратаў, — працягвае Таццяна Гаро. — Штодзённыя, а гэта амаль 15 рублёў, на розныя прысмакі выдаткаваць лёгка, а вось сума за адпрацаваную змену значная і купіць можна куды больш патрэбную і сур’ёзную рэч, чым, напрыклад, чыпсы.

Начальнік участка добраўпарадкавання, санітарнай ачысткі і азелянення КУП «Жылцеплабуд» Святлана Вярцынскаса кожны дзень з дзецьмі. Яна вызначае ім аб’ём работ.

— З вечара разам з нашымі супрацоўнікамі аб’язджаем горад і вызначаем аб’ём работ на наступны дзень, — удакладняе Святлана. — Напрыклад, бачым — вуліцу трэба падмесці альбо клумбу прапалоць… Ганарацца дзеці «сваім» кветнікам на вуліцах нашага райцэнтра. Цяпер разам з дзецьмі рыхтуем горад да свята Дня Незалежнасці.

Начальнік лагера працы і адпачынку Галіна Галіна ўдакладніла, што ў атрадзе 10 дзяўчынак і 5 хлопчыкаў:

Лагер працы і адпачынку

— У нас заключаны дагавор з КУП «Жылцеплабуд». З дзецьмі ўвесь час прысутнічаюць педагогі. Сёння працавалі на вуліцы Ленінскай і каля СШ №1 ‒ праполвалі клумбы. З-за моцнай спякоты змянілі час працы. Цяпер працуем з 7.00 да 11.00.

Лагер працы і адпачынку

Галіна Галіна адзначыла, што працоўныя атрады добрыя не толькі тым, што выхоўваюць у дзіцяці працавітасць, уменне працаваць у камандзе, але таксама развіваюць самастойнасць, адказнасць, загартоўваюць не толькі фізічна, але і эмацыянальна.

— Летнія канікулы сучасныя школьнікі і студэнты праводзяць па-рознаму: хтосьці адпачывае ад вучобы за камп’ютарамі альбо на вуліцы, у летніх лагерах альбо ў бабуль і дзядуляў у вёсцы, а хтосьці спрабуе зарабіць грошай і адчуць сябе больш самастойным і незалежным, — кажа Галіна Галіна. — Цікава назіраць, як дзеці ў нашым атрадзе з кожным днём вучацца працаваць. Насамрэч, не ўсе нават ведаюць, што рабіць з матыкай. Але самае галоўнае, што гэтыя дзеці ніколі ўжо не кінуць паперку міма скрыні, не будуць псаваць клумбы і сябрам сваім не дазволяць.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Крупскага райвыканкама Людміла Куксіна:

Людміла Куксіна

 — Яшчэ ў нашым раёне створаны рамонтна-экалагічныя брыгады. Як правіла, яны фарміруюцца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сумесна з установамі адукацыі. І калі ў лагеры працы і адпачынку дзеці ў першай палове ідуць на працу ў горад, а пасля абеда займаюцца па звычайнай праграме лагера, то ў брыгадзе ўсё наадварот. Дзеці працуюць у школе. Гэта ўсё, што датычыцца азелянення, добраўпарадкавання, рамонту мэблі і іншых работ у самой установе адукацыі. Таксама гэтым летам запланавана работа 7 студэнцкіх атрадаў на базе 6 сельскагаспадарчых арганізацый і КУП «Жылцеплабуд». Зараз у раёне дзейнічаюць яшчэ і студэнцкія атрады з ліку вучняў Бобскай і Коласаўскай школ, а таксама атрад на базе вытворчай пляцоўкі «Агракамбіната Дзяржынскі».

Лагер працы і адпачынку

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59