Мінскi аблвыканкам уручыў сертыфікат на суму 25 тысяч рублёў Бярэзiнскай школе алімпійскага рэзерву

Миноблисполком в Березино
Фото: berezino.by

Прыемным сюрпрызам для работнікаў ДУ «Бярэзінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву» напярэдадні Дня настаўніка (а ў калектыве працуе шмат педагогаў) стаў візіт начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Яўгена Булойчыка. Яўген Васільевіч не толькі шчыра павіншаваў з прафесійным святам сваіх калег (так, так у свой час ён быў настаўнікам фізічнай культуры), а і ўручыў дырэктару ўстановы Мікалаю Дубовіку сертыфікат на суму 25 тысяч рублёў для далейшага ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай школы, перадае berezino.by.

Мікалай Мікалаевіч толькі з гэтаа навучальнага года ўзначаліў гэты калектыў. За час сваёй папярэдняй работы ў якасці выкладчыка фізічнай культуры, а затым і дырэктара пачатковай школы, ён заваяваў сабе высокі аўтарытэт як выдатнага спецыяліста і кіраўніка, які здольны належным чынам арганізаваць работу.

— Галоўная мэта работы спартыўнай школы, — падкрэсліў Яўген Булойчык, — гэта падрыхтоўка спартыўнага рэзерву, дэманстрацыя высокага майстэрства і дасягненняў выхаванцаў школы на рознага рангу спаборніцтвах. Упэўнены, што пад кіраўніцтвам Мікалая Дубовіка вы дасягнеце поспехаў у сваёй рабоце і прымножыце атрыманыя раней.

Па словах Яўгена Булойчыка, выдзеленая сума — далёка не апошнмя сродкі, якія будуць накіраваны на развіццё фізічнай культуры і спорту ў раёне. У хуткім часе мяркуецца стварыць належныя ўмовы для заняткаў спортам для вучняў СШ №3 горада.

Да таго ж, ужо зараз, па словах начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алесі Цітовай, вядзецца рамонт бегавых дарожак гарадскога стадыёна, закуплена абсталяванне для ўстаноўкі на трыбунах 400 пасадачных месцаў. Работы выконваюцца дзякуючы фінансавай падтрымцы галоўнага ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, за што Алеся Аляксееўна выказала словы падзякі высокаму госцю.

Акрамя таго Яўген Васільевіч уручыў Ганаровую грамату галоўнага ўпраўлення педагогу спартыўнай школы Сяргею Булойчыку за дасягнутыя поспехі ў рабоце.

Лента новостей
Загрузить ещё
Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59