Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

«Ракуцёўскае лета» Максіма Багдановіча — свята песні і паэзіі прайшло ў ваколіцах Маладзечна

«Ракуцёўскае лета» Максіма Багдановіча — свята песні і паэзіі прайшло ў ваколіцах Маладзечна
Фото: Марина Слиж

У тады яшчэ нікому невядомым фальварку Ракуцёўшчына пачынаючы паэт, а сёння класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч, правёў толькі два летнія месяцы. Але і іх хапіла, каб праславіць гэты куточак маладзечанскай зямлі, і зрабіць яго цэнтрам прыцягнення музыкаў, мастакоў, народных майстроў і паэтаў.

Сонца, ад якога стараецца схавацца ўсё жывое, у самым зеніце. Не адчувае катаклізмаў прыроды хіба што стары «Фальварак Ракуцёўшчына».

ракутёвское лето
Музейны комплекс «Фальварак Ракуцёўшчына»

Гасцінна расчыніўшы дзверы, ён у чарговы раз вітае гасцей і ўдзельнікаў штогадовага свята песні і паэзіі «Ракуцёўскае лета».

ракутёвское лето
«Ракуцёўскае лета»

Сярод людзей якія, як найдаражэйшы скарб захоўваюць памяць пра Максіма Багдановіча, пачынаючыя, а таксама сталыя пісьменнікі, паэты, музыканты, моладзь, жыхары блізляжачых вёсак, госці з Маладзечна, Мінска.

ракутёвское лето

— Роўна 111 гадоў назад Максім Багдановіч правёў у гэтым фальварку два летнія месяцы, — расказвае дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Сяргей Усік, — сёння мы не можам дакладна сказаць, быў ён тут у чэрвені, ці ў жніўні. Таму збіраем гасцей, якія ведаюць, любяць паэта, а таксама шануюць яго памяць, у апошнія выхадныя ліпеня.

ракутёвское лето
Музейны комплекс «Фальварак Ракуцёўшчына»
ракутёвское лето
Сяргей Усік

Магчыма, акурат гэты месяц і стаў вырашальным на творчым шляху творцы. «Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця!» — так назваў паэт час, праведзены ў Ракуцёўшчыне. А творчым здабыткам сталі цыклы вершаў «Старая Беларусь», «Места», паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».

— Максім Багдановіч — адданы сын Беларусі, які за кароткі тэрмін, што быў адведзены яму жыццём, пакінуў пасля сябе цудоўную спадчыну, — кажа Сяргей Усік. — Ён — яскравы прыклад патрыёта, грамадзяніна, які сумеў унесці важкі ўклад у развіццё літаратуры краіны.

ракутёвское лето

Пра трапяткія адносіны да паэта гаварылі ў гэты дзень і арганізатары мерапрыемства, у якасці якіх выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча і Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт. А таксама вядомыя літаратары паэт, празаік, Віктар Шніп, беларускі журналіст і паэт Навум Гальпяровіч, паэт, празаік, перакладчык, першы дырэктар музея Максіма Багдановіча Міхась Пазнякоў і многія іншыя.

ракутёвское лето
«Ракуцёўскае лета»

Гучалі вершы, лілася музыка, працавалі кніжная выстава і кірмаш, на якім народныя майстры прапаноўвалі зробленыя сваімі рукамі рэчы. Адбылася ў гэты дзень і цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў дзіцячага мастацкага конкурсу «Ракуцёўскія краявіды».

ракутёвское лето
«Ракуцёўскае лета»
Пляцоўкі ў падвор’і фальварка

У падвор’і фальварка віравалі пазнавальна-забаўляльныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, выстава творчых работ навучэнцаў мастацкай студыі города Маладзечна.

Пляцоўкі ў падвор’і фальварка
Пляцоўкі ў падвор’і фальварка
Навучэнцы мастацкай студыі

Музейны комплекс «Фальварак Ракуцёўшчына» пачаў пісаць сваю гісторыю 27 ліпеня 1994 года. У першую чаргу тут аднавілі дом арандатара, дзе летам 1911 года жыў Максім Багдановіч, а пасля ўжо, з дапамогай тыпалагічных арыгінальных прадметаў пастараліся перадаць атмасферу сядзібы, стварыць паэтычны настрой, расказаць пра адзін з самых творча насычаных перыядаў будучага класіка беларускай літаратуры.

Музейны комплекс «Фальварак Ракуцёўшчына»

Існуюць тут і свае рытуалы. Амаль кожны, хто прыязджае на свята, спускаецца да Максімавай крынічкі, што бруіць побач, каб ўзяць з сабой у дарогу бутэлечку вады, якая ў спёку так добра наталяе смагу.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59