Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

«Да поспеху — праз навацыі і патрыятызм». Педагагічная нарада прайшла ў Бярэзінскім раёне

«Да поспеху — праз навацыі і патрыятызм». Педагагічная нарада прайшла ў Бярэзінскім раёне
Фото: berezino.by

«Да поспеху — праз навацыі і патрыятызм». Пад такім дэвізам прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная нарада ў Бярэзінскім раёне напярэдадні новага навучальнага года. Аб гэтым паведамляюць berezino.by.

Менавіта яна дае старт 1 верасня, а таксама вызначае накірункі работы настаўнікаў, выхавацеляў, адміністрацыі ўстаноў адукацыі, называе лепшых з лепшых педагогаў, ушаноўвае ветэранаў педагагічнай працы і маладых спецыялістаў, а яшчэ натхняе педагагічныя калектывы на якасную і творчую работу на ніве навучання і выхавання дзяцей.

Сёлетняя жнівеньская канферэнцыя распачалася, як і ў папярэднія гады, не з яркага відовішча на вялікай сцэне раённага цэнтра культуры, а з работы інтэрактыўных пляцовак, на якіх школы і дзіцячыя садкі прэзентавалі свой вопыт. Іх работа разгарнулася ў фае цэнтра культур, а таксама на плошчы. Як аказалася, у кожнай установы адукацыі свой твар і свае адметнасці. Як і свая адметная школьная форма. Яе прадэманстравалі вучні, якія наладзілі сапраўднае дэфіле ў школьнай форме прама на цэнтральнай плошчы горада.

Березино

Жывымі і зацікаўленымі ўдзельнікамі гэтага шоу, прэзентацый, самой канферэнцыі сталі старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і і турызме райвыканкама Алеся Цітова, кіраўнікі прадпрыемсваў і ўстаноў горада і раёна, настаўнікі.

Березино
Березино
Березино
Березино
Березино

— Як вядома, сёлетні год абвешчаны ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці, — тлумачыць Алеся Цітова, — што задало тон усей педагагічнай дзейнасці. У навучальных установах былі распрацаваны цікавыя выставы і эскпазіцыі, з’явіліся новыя навацыйныя праекты, якія абавязкова дапамогуць у выхаванні сапраўдных патрыётаў і грамадзян.

Падчас урачыстасці педагогі раёна прымалі віншаванні ад старшыні райвыканкама Дзяніса Дзішука. Яны атрымаліся надзвычай шчырымі і пранікнёнымі.

Березино

— Вучыце дзяцей па-сапраўднаму, вучыце як у апошні раз, не шкадуючы сіл і і ведаў, — заклікаў Дзяніс Дзішук педагогаў. — Усё гэта вернецца Вам надзейнай будучыняй. З надыходзячым навучальным годам, здароўя і поспеху Вам у вашай нялегкай справе!

Березино
Березино

Шэраг лепшых па прафесіі атрымалі падзякі старшыні райвыканкама.

Березино

Прыемным дадаткам да слоў, віншаванняў сталі і ўзнагароды начальніка ўпраўлення па адукацыі. спорце і турызме райвыканкама Алесі Цітовай. Іх атрымаў унушальны атрад педагогаў і выхавальнікаў, якія летась дасягнулі пэўных поспехаў на ніве адукацыі і выхавання. Не спыняцца на дасягнутым, увесь час удасканальваць свае прафесійнае майстэрства і не стамляцца дарыць сваё сэрца дзецям усіх педагогаў нацэльваюць словы з даклада Алесі Цітовай:

— Педагогамі шмат зроблена, але яшчэ шэраг пытанняў трэба рашыць. Вельмі важна навучыць маладое пакаленне адрозніваць праўду ад вымыслу. Наша задача — даць такія арыенціры, якія дапамогуць кожнаму стаць сапраўдным патрыётам і грамадзянінам. Беларусь сёння — гэта мір і спакой. Патрэбна навучыць дзяцей шанаваць гэта. Кожны ўрок і занятак павінен мець канкрэтнае выхаваўчае і ідэалагічнае напаўненне. І не толькі ў школе, але і ў тэатры, музеі, на спартыўных пляцоўках і стадыёнах.

Словы гэтыя, як галоўны наказ, былі адрасаваны не толькі вопытным педагогам, а і маладым спецыялістам.якія рыхтуюцца даць свае першыя ўрокі дзецям. А пакуль іх цёпла вітаюць на галоўнай сцэне вучні, ім уручаюць падарункі, гучаць шчырыя словы падтрымкі.

Березино
Березино
Березино

Магчыма, лепшым натхняльнікам моладзі на нялёгкую педагагічную працу стане душэўнае, амаль сямейнае ўшанаванне педагогаў-юбіляроў, якія практычна ўсё сваё жыццё прысвяцілі школе. Іх віталі апладысментамі, ім уручалі кветкі і падарункі, ім былі адрасаваны вершаваныя радкі віншаванняў.

Березино

Па традыцыі педагагічная жнівеньская нарада заканчваецца канцэртам. Сёлета яго удзельнікамі сталі таленавітыя школьнікі і дзіцячыя калектывы раённага цэнтра культуры. Уражвалі педагогаў не толькі чыстыя галасы вакалістаў і вытанчаная пластыка танцораў, але і надзвычай прыгожыя здымкі на фоне вялікага экрана ў час іх выступленняў. На іх красаваўся наш родны горад, шчаслівыя твары дзяцей. Вось дзеля чаго педагогам і выхавальнікам патрэбна штодзень гарэць на працы, аддаваць свае сэрцы вучням. Дзеля такой будучыні нашых нашчадкаў!

Березино

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59