Generic selectors
Exact matches only
Search in title
Search in content

Колькі жыхароў Мінскай вобласці прышчапіліся ад грыпу і каранавіруса

Колькі жыхароў Мінскай вобласці прышчапіліся ад грыпу і каранавіруса
Фото: Светлана Курейчик

З надыходам зімы не пашкодзіць парупіцца пра абарону ад інфекцый. Наконт вакцынацыі насельніцтва ад грыпу і каранавіруса мы пацікавіліся ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Кампетэнтны каментарый дала загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Марына Качкан.

На 23 лістапада ў Мінскай вобласці супраць каранавіруса першасна прышчэплена 72,3% насельніцтва. Бустарную прышчэпку атрымала каля 650 000 чалавек, што складае 64,5% ад першасна прышчэпленых. Дзвюма дозамі ахоплена звыш 66% прышчэпленых у Маладзечанскім, Мінскім, Пухавіцкім, Салігорскім і Старадарожскім раёнах. Менш за 62% — у Валожынскім, Мядзельскім, Смалявіцкім і Уздзенскім. Найбольш двойчы вакцынаваных — сярод работнікаў медыцынскіх і фармацэўтычных устаноў (94,5%), службаў водазабеспячэння, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і энергазабеспячэння (84,9%), а таксама ва ўстановах адукацыі (83,1%). Для параўнання: у сельгаспрадпрыемствах і на заводах вобласці прайшлі вакцынацыю толькі 71,1% і 66,4% работнікаў адпаведна. Бясплатна прапаноўвалі інактываваную вакцыну з Кітая, субадзінкавую з Кубы і вектарную з Расіі.

Вакцынацыя ад грыпу ўжо амаль скончылася, хоць летась яна доўжылася да новага года. Ва ўмовах COVID-19 павысіўся ўзровень гатоўнасці паліклінік да правядзення імунізацыі насельніцтва, сёння людзі з большай адказнасцю ставяцца да свайго здароўя.

У выніку супраць грыпу прышчэплена каля 540 000 чалавек — 38% насельніцтва Мінскай вобласці. Пры гэтым вакцыну атрымалі 43,9% дзяцей і 36,6% дарослых. Гэта асабліва важна з улікам таго, што ў структуры захваральнасці насельніцтва звыш паловы прыпадае на хваробы органаў дыхання, а сярод дзяцей гэты паказчык перавышае 3/4.

Для зручнасці вяскоўцаў у 12 раёнах вобласці задзейнічалі перасоўныя медыцынскія комплексы.

Сярод груп высокай рызыкі цяжкіх наступстваў захворвання на грып асаблівы клопат праявілі пра медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў — вакцынавана 82% ад агульнай колькасці. Сярод грамадзян ва ўзросце 65+ прышчэплена 75,5%. Варта адзначыць, што імунізацыю супраць грыпу амаль скончылі ў Клецкім, Лагойскім, Пухавіцкім, Слуцкім, Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнах (вакцыну атрымалі 39,2% жыхароў). Калі параўноўваць з вакцынацыяй ад каранавіруса, у Мінскім раёне ад грыпу прышчапілі 36,5% насельніцтва — найменш сярод усіх раёнаў вобласці.

Дарэчы, атрымаць прышчэпку адначасова ад грыпу і каранавіруса можна было ў адзін дзень у розныя ўчасткі цела. У іншых выпадках — з інтэрвалам прынамсі два тыдні паміж уколамі. 

Падвойна прышчэпленыя ад каронавірусу паводле занятасці
Падвойна прышчэпленыя ад каронавірусу паводле занятасці. Інфаграфіка Наталлі Асінскай

Урэшце, варта адзначыць захады амбулаторый і паліклінік па стварэнню вакцынацыйных брыгад, якія выязджаюць на прадпрыемствы для правядзення імунізацыі працоўных. Прафілактычныя мерапрыемствы такога кшталту і ахопу дазваляюць жыхарам Міншчыны ўвачавідкі пераканацца: узносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва даюць рэальную аддачу.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал Минская правда|MLYN.by, чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Рекомендуем

Информационное агентство «Минская правда»
ул. Б. Хмельницкого, д. 10А Минск Республика Беларусь 220013
Phone: +375 (44) 551-02-59 Phone: +375 (17) 311-16-59